Прыярытэты вызначаны. Наперадзе — стваральная праца


С устрэчу з працаўнікамі СГФ “Чыгірынка” і жыхарамі в.Чыгірынка правёў дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу, старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель. У сваім выступленні ён даў высокую ацэнку арганізацыі і правядзенню важнейшага ўсенароднага форуму.
Пяты Усебеларускі народны сход — важная веха ў сучаснай гісторыі нашай краіны, адзначыў Аляксандр Багель. У выступленнях Прэзідэнта А.Р.Лукашэнкі, у прынятых праграмных дакументах былі вызначаны асноўныя арыенціры развіцця краіны. Кіраўнік дзяржавы, а таксама ўсе, хто выступаў з трыбуны форуму, кансалідаваліся ў меркаванні, што дабрабыт беларускага народа перш за ўсё залежыць ад персанальнага ўкладу кожнага ў агульную справу, ад выканальніцкай дысцыпліны, ад дзейсных эканамічных механізмаў на прадпрыемствах, прадпрымальнасці і ініцыятывы.
Сярод напрамкаў развіцця краіны — зніжэнне ўсіх відаў затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі за кошт укаранення эфектыўных метадаў упраўлення, выкарыстання сучасных стандартаў якасці і тэхналагічных рэгламентаў, скарачэння невытворчых расходаў. Гэта — эфектыўная занятасць людзей, падрыхтоўка высокапрафесійных кадраў, інвестыцыі і новыя праекты, рост і дыверсіфікацыя экспарту, рацыянальнае імпартазамяшчэнне, павышэнне якасці прадукцыі як важнейшага складніка канкурэнтаздольнасці. І — пастаянны клопат пра чалавека.
Галоўная мэта на бягучую пяцігодку — павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Па словах старшыні “Рассвета”, дасягненне поспеху магчымае толькі праз мадэрнізацыю вытворчасці, якая, у сваю чаргу, дазволіць заваяваць новыя рынкі збыту, прадаць прадукцыю з прыбыткам і забяспечыць дастойную зарплату кожнаму працаўніку.
Зараз, як ніколі, асабліва актуальным становіцца патрабаванне аптымізацыі вытворчасці, зыходзячы з рэальнага попыту на выпускаемую прадукцыю. Менавіта таму кожны новы інавацыйны праект ужо на пачатковай стадыі павінен прадугледжваць наяўнасць стабільных спажыўцоў у прапануемага асартыменту.
Аналізуючы пытанні работы сельскагаспадарчай галіны старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага адзначыў, што зараз аграрыям даводзіцца працаваць у даволі жорсткіх умовах, у першую чаргу таму, што сітуацыя на сусветным рынку складаная.
Аляксандр Багель прывёў словы Кіраўніка дзяржавы аб тым, што трэба рабіць стаўку на буйнатаварную вытворчасць, на фарміраванне скразных, добра арганізаваных прадуктовых кампаній, якія ахопліваюць усю інфраструктуру — ад вытворчасці зыходнай сельскагаспадарчай сыравіны да яе перапрацоўкі. А дадатковым рэзервам развіцця вёскі, які пакуль слаба выкарыстоўваецца, павінны стаць фермерства і прадпрымальніцтва.
Сённяшні дабрабыт краіны, нашых сем’яў шмат у чым вызначаецца ўменнем кожнага грама-дзяніна прадукцыйна працаваць, дакладна выконваць свае абавязкі, паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы, адзначыў Аляксандр Багель.
Толькі разам, выкарыстоўваючы стваральную энергію кожнага чалавека, мы зможам дасягнуць значных вынікаў у далейшым развіцці моцнай і квітнеючай Беларусі.
Рабочая група, пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай, у якую ўваходзяць прадстаўнікі службаў, адказных за забеспячэнне жыццядзейнасці, правяла сустрэчу з жыхарамі в.Чыгірынка з мэтай іх інфармавання па актуальных пытаннях і вырашэння хвалюючых сяльчан праблем. На некаторыя ўзнятыя падчас сустрэчы пытанні былі адразу дадзены кампетэнтныя адказы, тыя ж, што патрабавалі больш дэталёвага разгляду — узяты на кантроль.
Людміла СЯМЁНАВА.