Темы

Капусты хопіць усім!

Капусты хопіць усім!

Працаўнікі ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» паставілі фінальную кропку ва ўборачнай кампаніі.
З палёў гаспадаркі цалкам убрана апошняя агароднінная культура – капуста. Канчатковы вынік перасягнуў усе чаканні рассветаўцаў: сабрана 1856 тон, што значна перавышае паказчыкі мінулых гадоў.

Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Андрэй Скраблевіч адзначыў, што ўраджайнасць капусты ў гэтым сезоне стала рэкорднай. Калі летась з кожнага гектара збіралі каля 70 тон, то цяперашні паказчык дасягнуў 100 тон на круг. Асобныя качаны здзівілі нават бывалых агароднікаў – іх вага дасягала 7–8 кілаграмаў, што амаль ўдвая больш стандартнага.

Аграном-агароднік сельгаспрадпрыемства Іван Фядотаў расказаў, што такому ўраджаю акрамя строгага захавання ўсіх агратэхнічных рэгламентаў спрыяла і добрае надвор’е: «Капуста – культура капрызная, але ў гэтым годзе надвор’е было на нашым баку. Агародніна вельмі патрабавальная да вільгаці, сёлета дажджоў было дастаткова, зрэшты, як і сонечнага святла і ўмеранай цеплыні. Усё склалася адно да аднаго ў добры ўраджай».

Капусныя плантацыі ў «Рассвеце» займалі 20 гектараў. З іх 1 гектар быў адведзены пад раннія і сярэдняспелыя гатункі, прама з поля яны адпраўляліся ў гандлёвыя кропкі. Асноўную ж частку – пазнейшыя гібрыды – заклалі на захоўванне. Позніх гатункаў сабрана 1819 тон.
Капуста ўбіралася выключна ўручную. На працягу некалькіх тыдняў па некалькі дзясяткаў чалавек штодня выходзілі на капусныя палеткі. Для аператыўнай і беражлівай уборкі гаспа­дарка задзейнічала пяць адзінак тэхнікі.

У агароднінасховішча рассветаўцамі закладзена больш за 1,1 тысячы тон капусты. Цалкам выкананы план па фарміраванні стабілізацыйнага фонду.

Капусты хопіць усім!

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Алесі ПРЫГАЖАЕВАЙ.


Последние новости

Профилактика и безопасность

МЧС о пожарах: цена опасной шалости

25 ноября 2026
Читать новость
Актуально

«Под созвездием добра» – в Бобруйске прошла инклюзивная ярмарка

25 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Стоп-экстремизм: информация только из проверенных источников

24 ноября 2026
Читать новость
В районе

Районные соревнования по волейболу прошли на Кировщине

24 ноября 2026
Читать новость
В районе

В объективе — белый воробей

24 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Путь к здоровью – не курить

24 ноября 2026
Читать новость