Темы

Клопат пра чалавека — важнейшы прыярытэт дзяржавы

Клопат пра чалавека —  важнейшы прыярытэт дзяржавы

IMG_4348Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Алена Круцько правяла сустрэчы з жыхарамі  в.Лёўкавічы, работнікамі і навучэнцамі Жыліцкага сельгаскаледжа.

Падчас сустрэч Алена Круцько нагадала аб асноўных аспектах чатырох Усебеларускіх народных сходаў.
Пра тое, як выканана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за мінулую пяцігодку і якія задачы стануць асноўнымі прыярытэтамі на 2016-2020 гады, гаварылася падчас пятага Усебеларускага народнага сходу, які прайшоў у Палацы рэспублікі 22-23 чэрвеня бягучага года.
Алена Круцько адзначыла, што ў 2016-2020 гадах плануецца рэалізоў-ваць больш за 20 дзяржаўных праграм, пры гэтым арыенціровачна дзве трэці бюджэтных сродкаў, выдзеленых на іх фінансаванне, будуць інвесціраваны ў сацыяльную сферу. У першую чаргу — у медыцыну, адукацыю, культуру, на падтрымку сем’яў, сацыяльную абарону насельніцтва. Гэта ў чарговы раз даказвае, што галоўная ўвага ў нашай краіне — чалавеку, паляпшэнню яго дабрабыту і жыцця.
Галоўны ўрач райбальніцы, як прадстаўнік галіны аховы здароўя, спыніла сваю ўвагу на пытаннях вядзення насельніцтвам здаровага ладу жыцця. Яна нагадала словы Прэзідэнта нашай краіны аб тым, што недапушчальна, калі вялікая колькасць беларусаў гіне ў дарожна-транспартных здарэннях, на пажарах, на вытворчасці, тоне ў вадаёмах. Нельга недаацэньваць і такую вострую для нашага грамадства праблему, як алкагалізм і наркаманія. У большасці сваёй ад атручвання алкаголем і ўжывання наркотыкаў паміраюць маладыя людзі, якім яшчэ жыць і жыць. Сенатар выказала гарачую падтрымку выказванню беларускага лідара аб тым, што змагацца за здаровы лад жыцця трэба ўсёй грамадой.
У сваім выступленні Алена Круцько спынілася на пытанні павелічэння сярэдняй працягласці жыцця беларусаў да 75-гадовага ўзросту. Гэтаму будзе садзейнічаць узмацненне прафілактычнай і рэабілітацыйнай работы сістэмы аховы здароўя, пашырэнне ахопу насельніцтва паслугамі першаснай медыцынскай дапамогі. Кіраўніком дзяржавы перад медыкамі пастаўлена задача па ўзмацненні работы па раннім дыягнаставанні і лячэнні максімальна шырокага спектра хвароб на якасна высокім узроўні.
Расходы на сферу аховы здароўя ў нашай краіне складаюць больш як 5% ВУП, прычым іх асноўную долю забяспечвае дзяржава. Медыцына — самая прадуктыўная сіс-тэма, якая найлепшым чынам служыць шырокім слаям насельніцтва. Сусветнай супольнасцю высока ацэнены дасягненні ў развіцці гэтай галіны.У рэйтынгу эфектыўнасці аховы здароўя «Блумберг» Беларусь заняла 47-е месца, апярэдзіўшы ЗША і Расію.
У бліжэйшую пяцігодку ўвага будзе нададзена і фарміраванню высокатэхналагічнага сектара шляхам паскоранага развіцця фармацэўтыкі і біятэхналагічных вытворчасцей. Справа ў тым, што значная частка нават простых лякарстваў — імпарт з трэціх краін. Прэзідэнтам пастаўлена задача распрацаваць больш за 80 новых высокаэфектыўных прэпаратаў, якія займаюць значную долю ў імпарце, і нарасціць экспарт не менш як да 40% ад агульнага аб’ёму вытворчасці. Акрамя таго, у рэспубліцы плануецца сфарміраваць новы прамысловы комплекс для вытворчасці складанай медыцынскай тэхнікі: рэнтгенапаратаў, хімічных і электронна-аптычных аналізатараў. Усё гэта, па словах Алены Круцько, дазволіць вывесці беларускую медыцыну на якасна новы ўзровень.
Галоўны ўрач райбальніцы зачытала рэзалюцыю пятага Усебеларускага народнага сходу. Падчас сустрэчы сенатар Алена Круцько адказала на пытанні вяскоўцаў.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость