Темы

Дзеля прыгажосці і ўтульнасці

Дзеля прыгажосці і ўтульнасці

У мінулую суботу свой працяг знайшлі работы па навядзенні санітарнага парадку і добраўпарадкаванні нашага горада: на ўчастку ля вядомай усім крынічкі па вул.Арлоўскага, які ў апошні час дзякуючы ўкладу работнікаў раёна газазабеспячэння, іншых калектываў набыў новае аблічча, была наладжана пасадка саджанцаў рабіны і каліны.
У суботніку дзеля прыгажосці і ўтульнасці гэтага папулярнага ў кіраўчан месца прынялі ўдзел члены раённага выканаўчага камітэта, прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі працоўных калектываў райцэнтра і вучні гарадской гімназіі.
Старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў прыйшоў на суботнік разам з усёй сям’ёй: жонкай і двума сынамі. Пасадкай рабінава-калінавай кампазіцыі побач са старажытным Качэрыцкім паркам, адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі ўлады, звяртаючыся да прысутных і, у першую чаргу, да прадстаўнікоў моладзі, працягваецца добраўпарадкаванне гэтага наведваемага жыхарамі месца, пачатае дзесятак гадоў таму. Задумка кампазіцыі з рабін па перыметры ўчастка і кустоў каліны ля новых альтанак — у тым, каб увосень, калі паспеюць ягады, яны чырванню сярод зеляніны радавалі вока, прыцягвалі ўвагу праязджаючых, і каб прыемна было адпачыць тут у вольныя хвіліны. А вучні, якія ўдзельнічаюць у работах, пакінуць аб сабе добрую памяць у выглядзе гэтых дрэў. У.У. Піскіжаў адзначыў, што яны са старшым сынам калісьці каля Буйніч пасадзілі дуб, і дрэва расце дагэтуль і будзе расці не адну сотню гадоў. Прыемна, калі аб чалавеку застаецца такая памяць. І гімназісты ўнясуць свой уклад у добраўпарадкаванне роднага горада: тое, куды ўкладзена ўласная праца, больш цэніцца і зберагаецца.
З прыўзнятым настроем і энтузіязмам і моладзь, і дарослыя капалі лункі, акуратна ўладкоўвалі ў іх саджанцы, затым падвязвалі да калочкаў. Няхай жа дрэўцы і кусты прымуцца і ўпрыгожаць гэты куточак нашага горада!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость