“Дапамагаць — наша прызванне і лад жыцця”

“Дапамагаць — наша прызванне  і лад жыцця”

32423sdfsdfs

_MG_0609

Адвага, мужнасць, гатоўнасць рызыкаваць уласным жыццём у імя выратавання людзей — гэтыя якасці ўласцівыя пажарным-выратавальнікам. Выклікі па трывозе, сотні дзяжурстваў, барацьба з вогненнай стыхіяй, з рознага роду тэхнагеннымі катастрофамі — гэта іх рабочыя будні…
Напярэдадні Дня пажарнай службы — наша размова з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Міхаілам КАРАНКЕВІЧАМ:

— Наша служба сумяшчае дзве функцыі, тушэнне пажараў і ліквідацыю наступстваў аварый, катастроф, стыхійных бедстваў: мы і пажарныя, і выратавальнікі. Таму і прафесійных святаў у нас два: Дзень выратавальніка (19 студзеня) і Дзень пажарнай службы (25 ліпеня).
Штодзённы наш клопат — абарона жыхароў і іх маёмасці ад бед, выкліканых агнём і разнастайнымі надзвычайнымі здарэннямі. Дзякуючы разумнай дыслакацыі нашых пастоў у выпадку неабходнасці пажарныя машыны прыбываюць на месца выкліку ў самыя сціслыя тэрміны. Штодзень у пастаяннай баявой гатоўнасці знаходзіцца 5 пажарных аўтамабіляў.
Як вядома, страты ад пажараў ніколі не бываюць малымі, так альбо інакш агонь знішчае маёмасць, жыўнасць, а нярэдка забірае і чалавечыя жыцці. За 6 месяцаў бягучага года ў раёне адбылося 11 пажараў, 1 чалавек загінуў (за адпаведны перыяд мінулага года лічбы аналагічныя). Матэрыяльны ўрон склаў 163 млн. рублёў (да дэнамінацыі). Ад знішчэння агнём выратавана 22 будынкі.
Аналізуючы адбыўшыеся вогненныя трагедыі, магу сказаць, што асноўнымі іх прычынамі з’яўляюцца бязладнасць, абыякавасць людзей да ўласнай бяспекі, неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні, а таксама злоўжыванне спіртным. Дарэчы, сёлета менавіта алкаголь і курэнне ў ложку сталі прычынай гібелі, спадзяюся, адзінай ахвяры агню.
Не паддаецца разумнаму тлумачэнню і выпадак, які адбыўся ў мінулы аўторак у в.Юзафін. Мінчанін наведаўся ў бацькоўскі дом, узяўся наводзіць парадак, стаў спальваць смецце. Але, як звычайна і бывае, пакінуў на некалькі хвілін вогнішча без нагляду. У выніку агонь па сухой расліннасці перакінуўся на сельгаспалеткі мясцовай гаспадаркі: згарэла некалькі гектараў збожжа. Сам грамадзянін з апёкамі твара і цела дастаўлены ў раённую бальніцу. Вывад напрошваецца сам сабой: чалавечай бязладнасці няма мяжы.
Што тычыцца пажараў, то асноўны ўпор робім на іх папярэджванне. У першую чаргу, гэта правя-дзенне прафілактычнай работы: праз сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства, гутаркі ў працоўных калектывах, установах адукацыі. Значную дапамогу нам аказваюць аглядавыя камісіі, створаныя пры сельвыканкамах. Менавіта пры абследаванні кожнага дома бачна, у якіх умовах жывуць гаспадары, у якім стане знаходзіцца электраправодка, ацяпляльныя сістэмы, печы. Асабліва гэта тычыцца людзей з так званых “груп рызыкі” — адзінокіх і адзінокапражываючых грамадзян, шматдзетных сем’яў і злоўжываючых спіртным, сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане.
Калектыў нашага райаддзела па надзвычайных сітуацыях налічвае 63 чалавекі, якія займаюць розныя пасады, але адказваюць за адну справу — выратаванне жыцця людзей і іх маёмасці.
Работа пажарных патрабуе вынослівасці, кемлівасці, хуткай рэакцыі і практычна поўнай адсутнасці страху ў моманты ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, барацьбы з вогненнай стыхіяй. Гэта датычыцца чулых і смелых, неабыякавых да бяды і болю іншых, таму выпадковых людзей тут быць не можа. Прыклад таму і супрацоўнікі нашага райаддзела: многія з іх прысвяцілі гэтай прафесіі не адзін дзесятак гадоў. Сярод іх — Валянцін Лапцеў, Віктар Верам’ёў, Уладзімір Бусел, Сяргей Бабіч, Сяргей Сямёнаў.
Увогуле, работа пажарнага-выратавальніка напоўнена і маральнымі, і фізічнымі выпрабаваннямі. Часам здараецца і так, што на дзяжурства прыходзіцца па некалькі выклікаў, не паспеюць работнікі вярнуцца з аднаго, як тут жа адпраўляюцца на другі. Калі ж усё спакойна, асабовы састаў праводзіць трэніроўкі і заняткі. Фізічная і псіхалагічная падрыхтоўка ў нашых байцоў даволі трывалая, усе іх дзеянні адпрацоўваюцца да аўтаматызму — гэта неабходнасць, якая ў іншым выпадку дазволіць ім выратаваць чыесьці жыцці і бяздумна не рызыкаваць сваім. Асаблівую ўвагу надаем утрыманню ў выдатным стане пажарнай і выратавальнай тэхнікі. Іншага тут і быць не па-вінна, на кану самае каштоўнае — чалавечае жыццё.
Штогод за сваю нялёгкую работу супрацоўнікі нашага райаддзела ўдастойваюцца заслужаных узнагарод. Сёлета граматай МНС Рэспублікі Беларусь за шматгадовую працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны старшы вадзіцель ПАВЧ №1 Віктар Верам’ёў. За значны ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці граматай абласнога ўпраўлення МНС узнагароджаны старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прадухілення і ліквідацыі на-дзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Іван Бягун. Старшаму пажарнаму ПАВЧ №1 Сяргею Храмовічу прысвоена званне прапаршчыка ўнутранай службы, камандзіру аддзялення Алегу Прусянкову ўручаны нагрудны знак “Выдатнік”. Сярод адзначаных: старшы інспектар і інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Максім Антоненка і Іван Мельнік, вадзіцелі ПАВЧ №1 Сяргей Дзюўбакоў і Аляксандр Сачонак, камандзіры аддзяленняў ПАВЧ №1 Аляксандр Булачкін і Дзмітрый Гукаў, пажарны ПАВЧ №1 Юрый Пятроўскі.
Шчыра кажучы, кожны з супрацоўнікаў нашага калектыву заслугоўвае слоў удзячнасці, усе яны прафесіяналы сваёй справы.
На шчасце, маштабныя надзвычайныя сітуацыі здараюцца не часта, аднак дапамога пажарных можа спатрэбіцца і ў звычайных бытавых сітуацыях, напрыклад, калі патрэбна выратаваць рыбака ці дапамагчы трапіўшай у бяду хатняй жывёле, а таксама ахвярам дарожна-транспартнага здарэння. Таму нашы байцы заўсёды напагатове, каб у любы час дня і ночы прыйсці на дапамогу.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024