Чаму я іду на парламенцкія выбары

Чаму я іду  на парламенцкія выбары

business1769Праз два дні выбаршчыкам Кіраўшчыны трэба будзе вырашыць, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Некаторыя ўжо прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, а іншыя толькі рыхтуюцца да самай важнай палітычнай падзеі гэтага года.
Карэспандэнты “раёнкі” запыталі ў кіраўчан, чаму яны ідуць на парламенцкія выбары і чаго ад іх чакаюць.

Надзея КАРАНКЕВІЧ, ветэран працы, прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”:
— Я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах. Па-першае, таму, што падтрымліваю палітыку нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і тыя станоўчыя пераўтварэнні, якія адбываюцца ў нашай краіне. Па-другое, таму, што шмат чаго робіцца для народа, паляпшэння яго дабрабыту. Ды і ўвогуле, для мяне, як, мяркую, і для многіх, дзень выбараў вельмі важны, можна сказаць, святочны. Адчуваецца гонар ад таго, што нашай Канстытуцыяй нам дадзена права вырашаць, каму даверыць свой будучы лёс, лёс сваёй краіны.
Лічу, што мы, як грамадзяне сваёй краіны, проста абавязаны пайсці на парламенцкія выбары. Асабіста мне не абыякава, як далей будуць развівацца Беларусь, наша Кіраўшчына, якой будзе будучыня дзяцей і ўнукаў.
Мяркую, многіх вельмі радуе, наколькі за апошнія гады папрыгажэў наш раён. Будуецца жыллё для маладых сем’яў з дзецьмі, сацыяльна значныя аб’екты, напрыклад, гарадская лазня, а некаторыя будынкі сталі для горада своеасаблівай візітнай карткай і любімым месцам адпачынку, сярод іх — Цэнтр вольнага часу. Добраўпарадкоўваюцца месцы для адпачынку кіраўчан: наколькі ўтульней стала маладым мамам з дзецьмі падчас прагулак у гарадскім парку, дзе ўсталяваны прыгожыя лавачкі. А як прыемна прайсціся па чыстых вуліцах горада, якія патанаюць у зеляніне і кветках!
Асаблівая ўвага надаецца навя-дзенню чысціні і парадку на зямлі, у тым ліку і ў сельскіх населеных пунктах. Шмат робіцца для правядзення маштабных работ па зносе пустуючых і старых дамоў, а таксама ўвядзенні ў севазварот невыкарыстоўваемых земляў: за апошнія 5 гадоў на плошчы 420 га зноў закаласілася залацістае збожжа. Значныя грашовыя сродкі выдзяляюцца на рамонт калодзежаў і дарог. Аказваецца падтрымка грамадзянам для вядзення асабістых падсобных гаспадарак: за 2011-2015 г.г. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту на гэтыя мэты зрасходвана 2164 млн. рублёў.
Несумненна, зараз няпростае эканамічнае становішча, дарэчы, не толькі ў нашай краіне, але трэба разумець, што змяніць нешта да лепшага мы зможам, калі аб’яднаем свае намаганні. Для гэтага не трэба нічога звышнатуральнага, а проста плённа працаваць на сваіх рабочых месцах, з разуменнем ставіцца да эканоміі цеплаэнергарэсурсаў, за-хоўваць і берагчы ўсё тое, што робіцца для нас з вамі.
Ад кандыдата ў дэпутаты, за якога прагаласую на выбарах, у выпадку яго выбрання ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, чакаю адказнасці і ўмення з разуменнем ставіцца да зваротаў грамадзян. Пажадана, каб дэпутаты “хадзілі ў народ”: часцей бывалі ў сваіх выбарчых акругах, сустракаліся з людзьмі, ціка-віліся іх праблемамі. У далейшым гэта дапаможа разглядаць і прымаць праекты законаў, якія будуць абараняць інтарэсы беларусаў.
Галасуючы за кандыдата ў парламентарыі, мы галасуем за стабільнасць, за павышэнне ўзроўню жыцця, за тое, каб у нашай сінявокай цудоўнай Беларусі жылося лепш, чым у любой іншай краіне свету.

Аэліта ЧЭРНЯКОВА, студэнтка 2 курса
факультэта міжнародных адносін БДУ:
— 11 верасня я ўпершыню буду ўдзельнічаць у выбарах. Цікава, што адчувае чалавек, кідаючы ў скрыню для галасавання бюлетэнь і ўсведамляючы, што, магчыма, яго голас можа стаць вырашальным? Асабіста я лічу, што ад майго ўдзелу ў выбарах таксама ў нейкім сэнсе залежыць будучае Беларусі. Пайсці на выбары — гэта мой абавязак як грамадзяніна краіны. Паколькі я — прадстаўніца моладзі, то ад будучых дэпутатаў чакаю вырашэння праблем, якія хвалююць маладых людзей.
Хочацца адзначыць, што для мяне важна, як будзе ў далейшым развівацца наша краіна. Выбары — магчымасць кожнага беларуса паўплываць на гэта. Менавіта таму я лічу сваім абавязкам прыйсці на ўчастак для галасавання і аддаць свой голас за таго кандыдата ў дэпутаты, каму я магу даверыць будучыню роднай рэспублікі. Спадзяюся, што і большасць кіраўчан таксама адказна ставяцца да свайго грамадзянскага абавязку.

Павел АНОШАНКА, студэнт 3 курса машына- будаўнічага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта:
— Я пайду на парламенцкія выбары, бо, на маю думку, нельга заставацца абыякавым да таго, што адбываецца ў нашай роднай Беларусі. 11 верасня беларусы выберуць людзей, якіх хочуць бачыць ва ўладзе.
Прыбыць на ўчастак для галасавання і прыняць удзел у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — наш грамадзянскі абавязак. Толькі актыўная жыццёвая пазіцыя дазволіць нам зрабіць наш родны край яшчэ больш прыгожым, а жыццё людзей — лепшым. І правільна зробяць тыя выбаршчыкі, якія абавязкова прыдуць на ўчасткі, аддадуць свае галасы за годнага прадстаўніка, а потым будуць цесна супрацоўнічаць са сваім дэпутатам, звяртацца да яго з дзелавымі прапановамі, падказваць, якім праблемам трэба надаваць асаблівую ўвагу, на чым засяродзіць намаганні для вырашэння надзённых пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, павышэння якасці жыцця людзей.

Последние новости

Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх