Темы

Увосень — работ восем

Увосень — работ восем

_mg_5423

_mg_5561

_mg_5592


_mg_5503

_mg_5522
Горача зараз на сельгаспалетках буйнейшай гаспадаркі раёна — СВК «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага: трэба якасна, а, галоўнае, у належныя агратэхнічныя тэрміны правесці восеньскія палявыя работы. Акрамя таго, што гаспадарка мае самыя вялікія ў раёне пасяўныя і ўборачныя плошчы, тут яшчэ спецыялізуюцца на вырошчванні агародніны і пладова-ягадных культур. 

З раніцы і да змяркання не змаўкае гул сельгастэхнікі на палетках, шчыруюць руплівыя працаўнікі, клапоцяцца аб вырашчаным ураджаі. А, як вядома, дзе старанная праца, там і добрыя вынікі. Пацвярджэннем таму — сёлетняя ўборачная кампанія збожжавых і зернебабовых культур: рассветацы намалацілі 12887 т збожжа (на 11% больш узроўню мінулага года). На круг атрымалася па 47,2 ц/га. У разрэзе культур найбольшую ўраджайнасць дала азімая пшаніца — 54 ц/га. Само ж жніво прайшло без надзвычайных сітуацый, зладжана і арганізавана. А старанная праца перадавікоў неаднойчы была адзначана заслужанымі ўзнагародамі. 8 экіпажаў камбайнераў намалацілі больш, чым па 1000 т збожжа, столькі ж вадзіцеляў перавезлі больш, чым па 1000 т на ачышчальна-сушыльныя комплексы і камбінаты хлебапрадуктаў.
Зараз рассветаўцы заняты ўборкай бульбы, цукровых буракоў, цыбулі, кукурузы на сілас, зборам яблыкаў, апрацоўваюць глебу і ўносяць арганічныя ўгнаенні пад ураджай будучага года, вядуць сяўбу азімых культур і іншае.
Па-ранейшаму актуальным застаецца назапашванне кармоў для грамадскага пагалоўя. Актыўна вядзецца закладка сіласу з кукурузы: ужо нарыхтавана 23700 т з неабходных 85000 т.
Радуюць сёлета ўраджайнасцю палеткі з канюшынай, частка якіх убіраецца на падкормку грамадскаму статку. Звяно механізатараў убірае канюшыну на полі за в.Цяса плошчай у 164 га. Пасля касілкі, якой кіруе вопытны механізатар Мікалай Белакурскі, застаюцца густыя пракосы травастою.
Неўзабаве прыдзе час убіраць кукурузу на зерне: яна цяпер знаходзіцца ў стадыі васкавой спеласці. Каб сабраць вырашчаны ўраджай без страт, трэба як след падрыхтаваць тэхніку, наладзіць і адрэгуляваць прыстаўкі. Усяго ж “каралеву палёў” неабходна ўбраць з плошчы звыш 3247 га.
Прыступілі ў гаспадарцы і да ўборкі “другога хлеба”. Бульбяныя палеткі сёлета займаюць 300 га. Для ўборкі бульбы маецца 5 камбайнаў. Частка сабранага ўраджаю пасля сартыроўкі будзе закладзена на захоўванне, штосьці адправіцца ў гандлёвыя кропкі сельгаскааператыву.
У ліку першых прыступілі рассветаўцы да ўборкі цукровых буракоў. Усяго ў гаспадарцы пад гэтую культуру адведзена 200 га. З кожнага гектара тут у сярэднім накопваюць па 420 ц. Убраныя караняплоды адпраўляюць на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. Буракаўборачны камбайн даверылі адказным механізатарам Івану Кавалеўскаму і Юрыю Каранкевічу, якія працуюць на агрэгаце пазменна.
Кіпіць работа ў яблыневым садзе: паміж радамі рухаецца спецыяльны камбайн для збору сакавітай прадукцыі, куды працаўнікі акуратна складваюць спелыя плады. Увесь сабраны ўраджай знаходзіць свайго пакупніка: частка яго ідзе на экспарт і рэалізацыю праз магазіны, пэўная колькасць будзе за-кладзена ў агароднінасховішча.
Паралельна з іншымі работамі ўбіраецца цыбуля. Сёлета пад гэтую культуру адведзена плошча ў 40 га. Увесь працэс механізаваны. Вопытны механізатар Валерый Юркавец капае цыбулю з дапамогай спецыяльна прыстасаванага агрэгата. Па яго словах, сёлетні ўраджай лепш мінулагодняга.
Свайго часу чакаюць і іншыя сельгаскультуры — морква, капуста, сталовыя буракі.
У лепшыя агратэхнічныя тэрміны імкнуцца правесці рассветаўцы сяўбу азімых культур. У бягучым годзе яны зоймуць плошчу ў 2550 га. Па стане на ўчарашні дзень азімыя ў гаспадарцы пасеяны на 284 га.
Як бачна, работы ў рассветаўскіх працаўнікоў шмат. І вельмі важна правесці ўвесь іх комплекс якасна і своечасова, бо ад гэтага будзе залежаць паляпшэнне фінансавага стану гаспадаркі, і дабрабыту яе працаўнікоў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость