Темы

Хлебная ніва першых аб’явіла

Хлебная ніва  першых аб’явіла

pobewtet

Работы па ўборцы збожжавых культур у арганізацыях аграпрамысловага комплексу з’яўляюцца аднымі з самых адказных і напружаных у вытворчым календары. І з упэўненасцю можна сцвярджаць – хлебаробы дастойна вытрымалі свой галоўны экзамен – жніво.
Пераможцамі раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур за 2016 год сталі старшы камбайнер Мікалай Дрозд і камбайнер Дзмітрый Кахновіч з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, завяршыўшыя сёлетняе жніво з вынікам у 1686 тон намалочанага збожжа.
Убраць вырашчаны хлеб – справа надзвычай адказная. Яе давяраюць самым руплівым і дбайным хлебаробам. І сёлетнія пераможцы – яркае таму пацвярджэнне.
Для Мікалая Дразда гэты працоўны год – юбілейны: тры дзесяцігоддзі назад ён упершыню прыйшоў на працу ў тагачасны калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Ураджэнец Мышкавіч, пасля заканчэння школы ён навучаўся ў СПТВ №220 (зараз – ліцэй №15), атрымаў падсвечанне на права кіравання трактарам, потым была служба ў арміі. Пасля вяртання на малую радзіму і пачалася механізатарская праца ў роднай гаспадарцы.
Наступныя гады жыцця Мікалай Мікалаевіч прысвяціў працы на зямлі-карміцельцы. За свой механізатарскі стаж шмат з кім давялося працаваць: як з маладымі, так і з вопытнымі напарнікамі. На яго рахунку нямала дасягненняў.
У 2005 годзе, працуючы з механізатарам Аляксеем Каранкевічам, Мікалай Дрозд стаў лепшым у спаборніцтве сярод старшых камбайнераў сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўшчыны і заняў другое месца ў рэспубліцы па выніках уборачнай кампаніі. На рэспубліканскіх “Дажынках” з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі атрымаў ключы ад новенькага аўтамабіля.
Дзве ўборачныя кампаніі Мікалай Дрозд шчыраваў разам з сынам, які зараз вучыцца на 2-м курсе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і пасля яе заканчэння плануе прыйсці на работу ў “Рассвет”.
Першы сезон працуе Мікалай Дрозд у тандэме з не менш вопытным напарнікам – Дзмітрыем Кахновічам. Ён у гаспадарцы – 17 год. Пасля заканчэння мясцовай школы і СПТУ №220, у 1999 годзе малады хлопец прыйшоў на працу ў “Рассвет”. Увесь гэты час старанна і адказна выконвае ён свае абавязкі, таму ў кіраўніцтва гаспадаркі заўсёды на добрым рахунку. Дарэчы, Дзмітрый таксама перадае вопыт свайму сыну, але пакуль тэарэтычна. І да практыкі наўрад ці дойдзе справа, бо васьмікласнік марыць атрымаць дыплом іншай важнай прафесіі – пажарнага.
Як адзначаюць абодва механізатары, перамога ў раённым спаборніцтве стала для іх нечаканасцю. Нязначная колькасць паломак і прыпынкаў, надзейная падрыхтоўка тэхнікі, нядрэннае надвор’е — усё гэта дапамагло хлебаробам дасягнуць такога выніку.
“Быць першымі не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне, вядома, прыемна, — з усмешкай заўважыў Мікалай Дрозд. — Цяпер будзем працаваць з яшчэ большай стараннасцю і руплівасцю”.
А клопатаў у сяльчан не змяншаецца. Зараз героі жніва займаюцца сяўбой азімых збожжавых. І з гэтай механізатарскай справай Мікалай Дрозд і Дзмітрый Кахновіч справяцца. У гэтым упэўнены і кіраўніцтва “Рассвета”, і калегі па працы. Сельскагаспадарчыя “залікі” яны здаюць толькі на “выдатна”, бо па-іншаму – не ўмеюць.
Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость