Темы

Рэзультат ёсць, і ён заслужаны

Рэзультат ёсць, і ён заслужаны

_mg_09492

Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2016 год СВК “Калгас “Ніва” заняў другое месца. Трэба адзначыць, што гэты калектыў штогод выходзіць у лік лідараў, чаму садзейнічаюць многія фактары: якасна рыхтуецца глеба, у якую ўносіцца ўвесь комплекс угнаенняў, у аптымальныя тэрміны з захаваннем усіх агратэхнічных патрабаванняў праводзіцца сяўба азімых і яравых сельгаскультур, своечасова апрацоўваюцца пасевы хімікатамі. Да таго ж, нягледзячы на капрызы надвор’я, працаўнікі сельгас-арганізацыі выкарыстоўваюць усе свае веды, вопыт, працавітасць, каб знізіць наступствы неспрыяльных умоў надвор’я. І, як бачна, гэта ім у пэўнай ступені ўдаецца.

Падчас сёлетняй уборачнай кампаніі ўсе — ад механізатараў да спецыялістаў і кіраўніка пры- клалі максімум намаганняў і правялі жніво на высокім агратэхнічным узроўні і практычна без страт. Гэтаму садзейнічала якасна і адказна падрыхтаваныя ўборачная тэхніка, божжасушыльная гаспадарка, зладжаная работа ўсіх удзельнікаў жніва. Намалочана 6459 т збожжа, а пасля таго, як будзе ўбрана кукуруза на зерне, ніваўцы плануюць мець яшчэ звыш 1000 т.
Па словах старшыні Івана Рыняка, гэта не той рэзультат, на які разлічвалі, але радуе тое, што добра ўрадзіў азімы рапс: з кожнага гектара атрымана звыш 19 ц. Пры яго рэалізацыі грамадская каса значна папоўніцца. Парадавала і азімая пшаніца, якая на круг дала па 37,4 ц.
Многае ніваўцамі зроблена па аптымізацыі структуры плошчаў, укараненні новых высокаўраджайных гатункаў збожжавых і зернебабовых культур, далейшым умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Кіраўнік гаспадаркі імкнецца, каб ніводная сотка зямлі не пуставала, а працавала на эканоміку, пастаянна ўводзячы ў сельгасабарот пустуючыя ўчасткі.
Убіраць вырашчаны ўраджай і адвозіць яго ад камбайнаў было даручана надзейным і працавітым Аляксандру Петранкову, Дзмітрыю Прэнзу, Міхаілу Котаву, Рыгору Асташову, Аляксандру Няфёдаву, Алегу Стэльмакову, Леаніду Сямёнаву, Івану Скрыпунову, Васілю Марозаву і іншым. На дапрацоўцы збожжа стараннасцю вы-значаліся Васіль Салянкін, Рыгор Шлапакоў, Вячаслаў Бандарэнка.
Задачу сваю хлебаробы сельгаскааператыву выканалі спаўна: паставілі на прыёмныя пункты дзяржавы 1100 т збожжа, засыпалі ў засекі пад патрэбу насенне азімых і яравых культур.
Пры размове з механізатарамі падчас жніва ў іх голасе адчуваліся ўпэўненасць, задаволенасць умовамі працы, яе аплатай і добрым матэрыяльным заахвочваннем, пачуццё надзейнасці правядзення ўсяго комплексу палявых работ у тэрмін. І, вядома ж, надзея на багаты ўра-джай наступнага года.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

Дорогами единства: молодежный патриотический автопробег прошел в Кировском районе

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Зональная спартакиада «Планета спорта» прошла на стадионе Кировской ДЮСШ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Беларуси проходит национальный этап Международного молодежного конкурса социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Это абсолютная неправда». Лукашенко на встрече с Коулом развеял фейк, который разгоняют беглые на Западе

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: Беларусь открыта для обсуждения с США любых вопросов, но надо неукоснительно соблюдать договоренности 

15 сентября 2026
Читать новость
В районе

В Кировске ведётся капитальный ремонт участка улицы Володарского

15 сентября 2026
Читать новость