Темы

Не грэбуйце правіламі пажарнай бяспекі

Напярэдадні Дня выратавальніка мы сустрэліся з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях капітанам унутранай службы Дзмітрыем РОШЧЫНЫМ і папрасілі яго падвесці вынікі работы выратавальнікаў Кіраўшчыны за мінулы год:
— На рахунку падраздзяленняў райаддзела па надзвычайных сітуацыях 199 выездаў на тушэнне пажараў і ўзгаранняў, ліквідацыю наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў і гнёздаў ядавітых насякомых.

У ходзе баявой работы на пажарах выратавана 11 жывёлін, 3 адзінкі тэхнікі, не дапушчана знішчэнне агнём 68-мі пабудоў. Гэта сухія лічбы статыстыкі, аднак часта яны пераплятаюцца з лёсамі і жыццямі людзей. Так, нагадваючы мінулы год, трэба з горыччу адзначыць, што пяцёра жыхароў нашага раёна загінулі на пажарах альбо задыхнуліся ў дыму.
У папярэдніх нумарах “Кіраўца” паведамлялася аб трагічных выпадках, звязаных з пажарамі. На жаль, гэтая чорная статыстыка мае працяг. Так, леташні снежань стаў апошнім месяцам у жыцці для аднаго з кіраўчан. 13 снежня ў 18 гадзін 16 хвілін на цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома, размешчанага па вуліцы Фрунзе райцэнтра. Пры тушэнні ўзгарання на падлозе каля ложка быў знойдзены без прыкмет жыцця гаспадар домаўладання. Прычына чарговай агнявой трагедыі — курэнне ў ложку. Па словах суседзяў, мужчына злоўжываў спіртным.
Пазней высветлілася, што раней з загінуўшым неаднаразова праводзіліся прафілактычныя гутаркі аб неабходнасці працаўладкавання, шкодзе злоўжывання алкагольнымі напіткамі. Аднак гаспадар домаўладання не прыслухоўваўся да парад, пры гэтым яшчэ і грэбаваў правіламі пажарнай бяспекі: курыў у ложку, у няспраўным стане былі печы, жылыя пакоі не абсталяваны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. За парушэнне заканадаўства ў галіне пажарнай бяспекі быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Крыху больш года таму, у кастрычніку 2010-га, у гэтым доме ўжо быў пажар. Тады, дзякуючы своечасоваму выяўленню ўзгарання, правільным дзеянням суседзяў, выратавальнікаў-пажарных і супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі, было выратавана жыццё гэтага мужчыны. На жаль, наш зямляк не выкарыстаў падараваны яму лёсам другі шанц.
Хочацца звярнуцца да жыхароў Кіраўшчыны: паважаныя грамадзяне, грэбуючы правіламі пажарнай бяспекі ў сваіх дамах, памятайце — пажар не шкадуе нікога! І далёка не кожнаму жыццё прадастаўляе другі шанц!
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость