Темы

Іван РЫНЯК: “Ад зямлі — наша сіла і багацце”

Іван РЫНЯК:  “Ад зямлі — наша сіла і багацце”

_mg_789722Іван Рыняк — старшыня СВК “Калгас “Ніва”, удастоены спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года-2006”. За плённую працу, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу ён узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Нарадзіўся і вырас на куйбышаўскай зямлі.

— Маё сэрца перапаўняе пачуццё гонару, што сёлета на нашай зямлі праходзіць свята працаўнікоў вёскі — раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі-2016”. Да гэтага дня сяльчане з дапамогай гараджан добрасумленна рыхтаваліся: добраўпарадкоўвалі тэрыторыі, наводзілі паўсюдна чысціню і парадак, фарбавалі агароджы і пабудовы, працягваюцца работы па аднаўленні вадасховішча “Куйбышава”. Значную ўвагу надалі памятнаму знаку “Курган Славы”. Спадзяюся, што агульныя намаганні па заслугах ацэняць мясцовыя жыхары і госці, якія будуць адчуваць сябе ўтульна і камфортна.
Вельмі прыемна ад таго, як выглядае сёння наш аграгарадок, што ўдалося захаваць гаспадарку, калектыў, нашу гісторыю. Лічу, усё залежыць ад таго, як ставіцца да даручанай справы, да зямлі-карміцелькі, ад тутэйшых жыхароў — іх умення, адказнасці, таленту.
Я ўдзячны людзям, з якімі звёў лёс, з якімі працавалі і працуем поплеч не адзін дзясятак гадоў. Любоў да зямлі мне прывілі бацькі, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі роднай для мяне гаспадарцы. А яшчэ прыкладам служаць былыя кіраўнікі тагачаснага калгаса імя Куйбышава Анатоль Падаляк, Віктар Крэс.
Мы ганарымся нашымі землякамі Уладзімірам Казловым, Міхаілам Дзятлавым, Мікалаем Пад’ялоўскім, Пятром Шашанкам, Зояй Крэс, Нінай Гушчынай, Рыгорам Петранковым, Кацярынай Семянчук, Таццянай Панталонавай і многімі іншымі.
Мне падабаецца, калі сельскія рабяты выбіраюць прафесію па прынцыпе: дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Затым працуюць так, што не сорамна за іх. Значыць, будзе дастойная змена, будзе жыць наш аграгарадок!

Последние новости

Актуально

Дорогами единства: молодежный патриотический автопробег прошел в Кировском районе

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Зональная спартакиада «Планета спорта» прошла на стадионе Кировской ДЮСШ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Беларуси проходит национальный этап Международного молодежного конкурса социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Это абсолютная неправда». Лукашенко на встрече с Коулом развеял фейк, который разгоняют беглые на Западе

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: Беларусь открыта для обсуждения с США любых вопросов, но надо неукоснительно соблюдать договоренности 

15 сентября 2026
Читать новость
В районе

В Кировске ведётся капитальный ремонт участка улицы Володарского

15 сентября 2026
Читать новость