Темы

Працуюць на перспектыву

Працуюць на перспектыву

img_53152 img_5335 img_5420На базе СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” прайшоў штогадовы раённы конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, арганізаваны ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» і яго Кіраўскім філіялам.
Такі конкурс у раёне стаў традыцыйным. Ён праводзіцца ў мэтах павышэння прафесійнага майстэрства і павелічэння прэстыжу адной з самых запатрабаваных у жывёлагадоўчай галіне прафесій. На малочна-таварных комплексах і фермах раёна працуе 20 тэхнікаў-асемянатараў, удзел у конкурсе прыняло 17.

Звяртаючыся да прысутных, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка падзякаваў спецыялістам па ўзнаўленні грамадскага статка за плённую і старанную работу, якая дае станоўчыя вынікі. Так, сельгасарганізацыямі раёна сёлета атрымана 7859 цялят (+673 да адпаведнага ўзроўню мінулага года, альбо 112%). Па гэтым паказчыку раён на працягу апошніх гадоў уваходзіць у лік лідараў сельгасарганізацый вобласці. Па словах Івана Леанідавіча, гэта сведчыць аб захаванні тэхналагічных параметраў і адказнасці спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны.
Вітаючы ўдзельнікаў конкурсу, начальнік філіяла па Кіраўскім раёне ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» Галіна Шкрабава закцэнтавала ўвагу на значнасці правядзення работы па ўзнаўленні статка, бо ў гэтай справе не павінна быць абыякавасці. Важна не дапускаць ялавасці кароў, пакрываць цялушак і забяспечваць высокі выхад маладняку.
Конкурс складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. Майстэрства ўдзельнікаў члены камісіі ацэньвалі па некалькіх крытэрыях: правяралі веды тэхнікаў-асемянатараў па пытаннях правільнай арганізацыі іх рабочага месца, падрыхтоўкі інструментаў да асемянення, адтайвання і вызначэння якасці семені пад мікраскопам, ацэньвалі правільнасць вядзення журналаў ацёлаў і асемянення буйной рагатай жывёлы. Браліся ў разлік і вынікі практычнай работы тэхнікаў-асемянатараў.
У рабоце тэхніка-асемянатара дробязей не бывае — гэта думка не раз гучала ў ходзе конкурсу. Як даставаць паеты і гранулы з сасуда Дзюара, пры якой тэмпературы кіпіць азот, як рыхтуецца фізраствор — удзельнікі конкурсу падрабязна расказвалі пра ўсе “хітрасці” сваёй далікатнай прафесіі і па хвілінах распісвалі кожны крок. Яны нават удакладнялі, калі трэба апранаць чорны, а калі белы халат. І хаця строгае журы за любую памылку зніжала балы, агульныя вынікі ведаў, прадэманстраваныя канкурсантамі, аказаліся высокімі. Спецыялістаў са стажам, а большасць удзельнікаў — не навічкі ў сваёй прафесіі, цяжка было заспець знянацку “каверзнымі” пытаннямі.
Падвядзенне вынікаў праходзіла ўрачыста. Начальнік аддзела па ўзнаўленні ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» Ганна Савіна адзначыла высокі ўзровень ведаў канкурсантаў і падкрэсліла, што вытворчаць малака і мяса не ў апошнюю чаргу залежаць менавіта ад тэхнікаў-асемянатараў, а гэта значыць, што ў гэтай прафесіі павінны быць людзі, адданыя ёй цалкам.
Іван Грышчанка павіншаваў усіх з добрымі вынікамі і аб’явіў пераможцаў.
Па выніках конкурсу — колькасці набраных балаў за правільныя адказы па тэорыі, дэманстрацыю практычных навыкаў і вынікі работы за мінулы год пераможцам быў прызнаны Сяргей Стральцоў з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Дарэчы, Сяргей на працягу некалькіх гадоў у конкурсе тэхнікаў-асемянатараў заўсёды ўваходзіць у тройку лідараў, гэта сведчыць аб адказнасці і стараннасці маладога спецыяліста, трывалых ведах і адданасці сваёй справе. Другое месца прысуджана Юліі Пархімчык з КСУП “Чырвоны баец”, трэцяе — Любові Гузарэвіч з КСУП “Жылічы”. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» і каштоўнымі падарункамі. Акрамя таго, падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства. Яшчэ адной адметнасцю прайшоўшага конкурсу стала тое, што згодна прадэманстраваных ведаў тэхнікам-асемянатарам былі прысвоены адпаведныя катэгорыі класнасці.
Падзякай кіраўніцтва ДУСПП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» за шматгадовую добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі па ўзнаўленні грамадскага статка была адзначана Галіна Шкрабава.
Зараз Сяргей Стральцоў і Юлія Пархімчык рыхтуюцца да ўдзелу ў абласным конкурсе тэхнікаў-асемянатараў, на якім ім давядзецца абараняць гонар нашага раёна.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость