Темы

Наперадзе — заключны этап рэспубліканскай алімпіяды

Наперадзе — заключны этап рэспубліканскай алімпіяды

Лепшай знаўцай сярод вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў Магілёўшчыны па прадмеце “Працоўнае навучанне” стала вучаніца 9 класа СШ№1 нашага горада Марына Заркевіч (настаўнік А.У.Пар-хамовіч)(на здымку). Менавіта ў гэтай намінацыі Марына прадстаўляла наш раён на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, працоўным навучанні, нямецкай мове, які праходзіў ў г.Магілёве з 9 па 13 студзеня 2012 года.
Глыбокія тэарэтычныя веды, трывалыя практычныя навыкі, працавітасць дзяўчыны, яе артыстызм і імкненне да перамогі былі высока ацэнены членамі абласнога журы, якія аднадушна аддалі ёй першае месца. Па выніках трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды Марына (з улікам рэйтынгу) ўзнагароджана дыпломам II ступені і грашовай прэміяй. Ёй прадстаіць адказная місія: дастойна прадставіць Магілёўскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, які будзе праходзіць у г.Мазыры.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость