Темы

Знайшла сваё прызнанне ў школе

gaidukЗа плячыма Алены Рыгораўны Гайдук — шматгадовая праца ў школе. Шырокая эрудыцыя, глыбокая ўнутраная культура, грунтоўнае веданне тэорыі і методыкі навучання матэматыкі даюць магчымасць настаўніку выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял кожнага ўрока. Яна настойліва і плённа працуе, імкнецца зацікавіць вучняў сваім прадметам.

Алена Рыгораўна адзначае, што вельмі важна падрыхтаваць вучняў да жыцця, каб юнакі і дзяўчаты былі людзьмі актыўнымі, творчымі, неабыя-кавымі.
У працоўным жыцці Алены Рыгораўны пачаўся 25-ы школьны верасень. Яна па-ранейшаму захоплена педагогікай, шчодра аддае свае веды і цяпло сэрца вучням. “Люблю дзяцей, бо з імі лёгка знайсці агульную мову, узаемаразуменне. Заўсёды імкнуся стварыць у класе атмасферу даверу і творчасці, наладзіць з вучнямі дыялог і супрацоўніцтва”, — падкрэслівае Алена Рыгораўна. Важна тое, што настаўнік умее “падабраць ключык” да дзіцячага сэрца, стварыць умовы для максімальнага выяўлення здольнасцей і таленту кожнага з рабят.
“Падабраць ключык” Алена Рыгораўна можа не толькі да дзяцей, але і да сваіх калег, з якімі яна працуе і з’яўляецца кіраўніком вучэбнай работы.
У школе А.Р.Гайдук паважаюць за яе адкрытасць, арыгінальнасць мыслення, добразычлівыя адносіны да кожнага члена калектыву. Ніколі не застаецца ў баку ад праблем калег, стараецца іх вырашыць, заўсёды прыходзіць на дапамогу, хто б да яе не звярнуўся, хвалюецца за агульную справу.
Добры настаўнік, граматны завуч. Але самае цудоўнае, што прафесійная дзейнасць паспяхова ажыццяўляецца жанчынай у сям’і, у якой выхоўваецца трое таленавітых дзяцей. Не раз яны абаранялі гонар нашай школы ў алім-піядах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах і з’яўляліся прызёрамі. Алена Рыгораўна зараз выхоўвае іх адна. Не так даўно пайшоў з жыцця муж і бацька. Але шчырая, сумленная, праўдзівая ў сваіх перакананнях і выказваннях, з добрым і чулым сэрцам жанчына не здаецца. І заўсёды побач яе дзеці і работа ў школе.
Святлана Рыняк, настаўнік
беларускай мовы і літаратуры Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость