Темы

У клопатах пра будучы ўраджай

У  клопатах   пра  будучы  ўраджай

12345672Работа працаўнікоў сельскай гаспадаркі не прыпыняецца ні на хвіліну. Здаецца, толькі ўчора вызвалілі палеткі ад збожжавых культур, як ужо сёння трэба зноў араць і сеяць азімыя.
Аб тым, што падмурак пад будучы ўраджай закладваецца з восені, добра разумеюць працаўнікі ААТ “Дабаснянскае”. З раніцы і да позняга вечара на палетках сельгаставарыства не змаўкае гул тэхнікі: актыўнымі тэмпамі завяршаецца сяўба азімых культур (91% да плана). Збожжавы клін сёлета зойме плошчу ў 800 га: на 300 га хутка зазелянее пшаніца, па 250 га адведзена пад азімыя трыцікале і жыта. На 150 га размесцяцца культуры на зялёны корм для грамадскага статка.
Клапоцяцца ў сельгаспрадпрыемстве пра ўраджай 2017 года: своечасова правялі ворыва глебы, яе перадпасяўную апрацоўку, усё насенне — уласнае, праверылі і правялі яго пратручванне, акрамя таго, закупілі 18 т насення эліты.
Сяўбой азімых культур у гаспадарцы на трактары МТЗ-3022 займаецца Алег Сосаў. Ён — адзін з самых вопытных механізатараў: працы на роднай зямлі аддаў шмат гадоў. І зараз, у гарачы час сяўбы азімых, ён зноў дэманструе свае стараннасць і майстэрства. На падвозцы і загрузцы насення шчыруе адзін з лепшых механізатараў ААТ Аляксандр Міхлюк.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость