Темы

Кіраўскі РАУС інфармуе

Кіраўскі РАУС інфармуе

pyaniy-za-rulyomНе дачакаўся…
Трымацца доўга цяжка. Асабліва, калі не церпіцца… Менавіта так можна расцэньваць паводзіны жыхара Баравіцкага сельсавета Е., якога яшчэ ў 2011 годзе за неаднаразовае кіраванне ў нецвярозым стане транспартнымі сродкамі судом раёна пазбавілі права імі кіраваць. Час ішоў. І вось ужо сёлетняй восенню завяршаўся тэрмін пакарання. Яшчэ крыху — і можна зноў за руль. Афіцыйна. Але ж пераадолела так званая “нецярпячка”… Е. сеў-такі за руль трактара МТЗ-80, не дачакаўшыся “зялёнага свету”. Больш таго: зноў у нецвярозым стане кіраваў сельгасмашынай. Цяпер на яго заведзена крымінальная справа. Мужчыне давядзецца адказваць перад законам яшчэ больш жорстка: згодна Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь аматар паездзіць за рулём пасля чаркі ў вышэй названай сітуацыі будзе прыцягнуты да значнага штрафу альбо будзе арыштаваны на тэрмін да 6 месяцаў. Павучальны ўрок!..

 

bezrabotnyy-zhitel-smolenskoy-oblasti-izbil-zhenu-posle-ee-otkaza-dat-dengi-na-vypivku_1Хто каго любіць,
той таго і “чубіць”?..
Вядомая народная прымаўка не страціць сваёй актуальнасці, бадай, ва ўсе часы. Шкада толькі, што часам не ў той бок развіваюцца падзеі. Інакш як можна растлумачыць падобныя паводзіны мужа ў адносінах да жонкі ці яшчэ горш: сына да маці… Але ж такія праявы, на жаль, ёсць. Вось прыклады толькі за верасень.
У Кіраўску грамадзянін М. у стане алкагольнага ап’янення пачаў збіваць жонку — відаць, “пад мухай” яму здалося, што каханая чымсьці не дагадзіла… У Пацавай Слабадзе грамадзянін А. наогул сістэматычна збіваў сваю нарачоную, пакуль справай не заняліся праваахоўныя органы.
А вось як растлумачыць па-чалавечы, калі сын збівае маці — тую, для яго святую жанчыну, якая дала яму жыццё?.. Але, на жаль, і такое здараецца. У райцэнтры, да прыкладу, грамадзянін К., які пражывае па зав. Ленінскаму, наносіў удары сваёй маці па ходу ўзнікшага паміж імі канфлікту.
У вёсцы Шмакі — яшчэ больш “яскравая” карціна непаразумення бацькоў і дзяцей. Прычым гэтае непаразуменне, як высветлілася, ішло ад маладзейшага пакалення пад уплывам ужытага, а, дакладней, “недаўжытага” алкаголю. Грамадзянін Ж., злоўжываючы спіртным, неаднаразова шукаў сродкі для “завесялення цела і душы” ў маці-пенсіянеркі, бо, відаць, іншага заробку ў працаздольнага мужчыны так і не знаходзілася. Даходзіла да таго, што сын не толькі збіваў маці, але і прымушаў (нават пад пагрозай нажа!) ісці на аддзяленне паштовай сувязі, каб атрымаць пенсію… Цікава, пра што тады думаў Ж., а маці марыла, калі калыхала яго ў люльцы, што вырасце сынок сапраўдным чалавекам і дагледзіць у старасці?..
Мікалай НАЗАРЧУК,
намеснік начальніка РАУС.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость