З гаспадарскім падыходам


Аналізуючы паказчыкі папярэдніх гадоў, можна з упэўненасцю адзначыць, што чыгірынцы мэтанакіравана працуюць над павышэннем эфектыўнасці вытворчасці, а значыць, над паляпшэннем узроўню жыцця работнікаў. Кожны з іх сумленна і адказна працуе на даручаным участку, што пацвярджаецца высокімі вытворчымі паказчыкамі. Так, даведзены план па вытворчасці валавой прадукцыі за 9 месяцаў бягучага года выкананы на 129%.
Ёсць і добрыя стымулы, каб не прахалоджвацца на рабочым месцы. Працаўнікі забяспечаны ўсім неабходным, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, якія прадугледжваюць маральнае і матэрыяльнае заахвочванне шчырых, руплівых, старанных працаўнікоў, ад якіх і залежыць рост вытворчых паказчыкаў. А іх тут шмат. Гэта — Віталь Шаўцоў, Дзмітрый Конюхаў, Аляксандр Карпаў, Ігар Ісаенка, Уладзімір Бабіцкі, Валерый Замкоў, Іван Куляшоў і інш.
Размаўляючы з кіраўніцтвам гаспадаркі, спецыялістамі, адчувалася, што ў чыгірынцаў шмат задумак, выкананне якіх магчыма пры высокай адказнасці і строгай дысцыпліне кожнага. І гэтага тут прытрымліваюцца.
Таццяна БАРАДЗІНА.