Абавязаныя асобы павінны працаваць

Абавязаныя асобы павінны працаваць

socialno-opasnye-semiЧарговае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдачных сем’ях” пры раённым выканаўчым камітэце было выязным і праходзіла на базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

У раёне сфарміравана міжведамасная сістэма выяўлення дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і камісіі па справах непаўналетніх наладжаны ўлік паступаючай інфармацыі аб няўдачным становішчы дзіцяці. За 9 месяцаў бягучага года ў камісію па справах непаўналетніх паступіла 82 паведамленні аб фактах няўдачнага становішча ў сем’ях, сямейных скандалах у прысутнасці дзяцей, незадавальненні жыццёвых патрэб непаўналетніх. З іх 44 былі аб пярвічных няўдачных становішчах у сем’ях. Паводле вынікаў праведзеных сацыяльных расследванняў у 8 сацыяльна небяспечных сем’ях знаходзяцца 14 дзяцей.
Як адзначыла старшыня каардынацыйнага савета, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, на пачатак кастрычніка бягучага года ў раённым банку дадзеных аб дзецях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стано- вішчы, знаходзіцца 40 сем’яў, у якіх выхоўваецца 73 дзіцяці. З іх 27 сем’-яў (44 бацькі і маці) па прычыне злоўжывання спіртным. У рамках акцыі “Сям’я без насілля” прадстаўнікамі кампетэнтных службаў сёлета наведана 123 сям’і, у якіх выхоўваецца 286 дзяцей. Па іх выніках з мэтай выпраўлення выяўленых недахопаў складзена 7 пратаколаў даручэнняў, усе яны выкананы. Раённая мабільная група па абследаванні ўмоў пражывання сем’яў, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, наведала 73 сям’і, у якіх выхоўваюцца 132 дзіцяці. Па выніках наведвання складзена 8 пратаколаў даручэнняў, якія ўсе таксама выкананы. Ад алкагольнай залежнасці сёлета прайшлі лячэнне 13 бацькоў, 16 чалавек працаўладкавана.
Асаблівая ўвага прысутных была скіравана на барацьбу з прагуламі абавязаных асоб. Сёлета ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама накіравана 71 паведамленне ў РАУС аб неабходнасці прыняцця мер да абавязаных асоб, не выходзячых на працу без уважлівых прычын, летась за такі ж перыяд было 84. За 9 месяцаў бягучага года ў арганізацыях раёна 23 абавязаныя асобы прагулялі 77 разоў, адпрацавана 28 прагулаў.
Паказчык кампенсацыі абавязанымі асобамі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, склаў 65,5%, што вышэй абласнога паказчыка на 8%.
Члены раённага каардынацыйнага савета, а таксама запрошаныя на пасяджэнне спецыялісты, курыруючыя ідэалагічную работу ў арганізацыях і на прадпрыемствах, заслухалі інфармацыю аб праводзімай рабоце па выяўленні непаўналетніх, знаходзячыхся ў сацыяльна небяспечным становішчы, аказанні наркалагічнай альбо псіхіятрычнай дапамогі іх бацькам, асобам, абавязаным кампенсаваць расходы дзяржаве на ўтрыманне іх дзяцей, рабоце раённай мабільнай групы па абследаванні пражывання сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія. Аб гэтым паведамілі прысутным намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Таццяна Комар-Маскалёва, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Андрэй Літвінка, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Ірына Лебедзева.
Работа па выяўленні дзяцей, знаходзячыхся ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС), у райбальніцы вядзецца ўсімі структурнымі падраздзяленнямі і медработнікамі, якія задзейнічаны ў рэалізацыі індывідуальных планаў дапамогі вышэй адзначаных непаўналетніх. Пры выяўленні няўдачнай сітуацыі ў сям’і аператыўна інфармуюцца ўсе суб’екты прафілактыкі. Адначасова складаецца індывідуальны план назірання на кожнае дзіцяці. У далейшым з няўдачнай сям’ёй вя-дзецца медыка-санітарная і прафілактычная работа. У выпадку выяўлення фактаў незадаволенасці жыццёвых патрэб дзіцяці без прамаруджвання вырашаецца пытанне аб адабранні яго і размяшчэнні ў дзіцячы сацыяльны прытулак. Дзеці да 3 гадоў шпіталізуюцца ў педыятрычнае аддзяленне, дзе праходзяць па-глыблены медагляд, аб-следванні. Так, з пачатку года ў стацыянар шпіталізавана 5 дзяцей з няўдачных сем’яў. Пасля правядзення прафілактчнай работы рабяты вернуты бацькам.
Бацькі ў сем’ях, якія прызнаны сацыяльна няўдачнымі па прычы- не злоўжывання імі спіртнымі напіткамі, на працягу 14 дзён запрашаюцца ў наркалагічны кабінет райбальніцы для кансультацыі з наступнай пастаноўкай на дыспансерны ўлік і назіраннем. На бягучы момант у СНС па прычыне алкагалізму знаходзіцца 44 бацькі і маці з 27 сем’яў. На дыспансерным уліку ў урача-нарколага знаходзіцца 10 чалавек, на прафілактычным — 16. Разам з тым, існуе праблема ў яўцы такіх пацыентаў на прыём да ўрача.
На пясяджэнні было адзначана, што супрацоў-нікамі райаддзела міліцыі недастаткова вядзецца работа па прымяненні меры грамадзянска-прававых сродкаў па абмежаванні альбо пазбаўленні бацькоў, якія злоўжываюць спіртным, права самастойна распараджацца грашовымі сродкамі. Выяўлены і такія факты, калі асобе, абавязанай кампенсаваць расходы дзяржаве, налажваецца адміністрацыйнае спагнанне, а аб гэтым калектыў, дзе працуе гэтая асоба, не інфармуецца. Па-ранейшаму не ўкамплектаваны штат інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, што не дазваляе ў поўнай меры ажыццяўляць міжведамасную работу.
Пра вынікі маніторынгу ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” аб праводзімай тут рабоце з абавязанымі асобамі паведамілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Лянкевіч і спецыяліст аддзела кадраў РАПТЗ Ганна Бяляўская. Летась на прадпрыемстве работа ў гэтым накірунку была прызнана недастатковай. На бягучы момант у РАПТЗ працуюць 7 абавязаных асоб, кожны з 6 кампенсуе расходы дзяржаве на адно дзіцяці, 1 — на дваіх. На кожную абавязаную асобу заведзена асабістая справа, у якой сабрана неабходная інфармацыя. Сёлета ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года назіраецца скарачэнне прагулаў абавязанымі асобамі: адпаведна 11 супраць 17 у 2015 годзе. Сталі практыкаваць адпрацоўку прагулаў у выхадныя дні, чаго летась не было. За 8 месяцаў бягучага года ад-працавана 7 прагулаў. У цэлым сёлетняя работа з абавязанымі асобамі ў райаграпрамтэхзабеспячэнні была прызнана здавальняючай.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыі выступаючых, а таксама меркаванні пракурора раёна Вячаслава Чучуліна, раённы каардынацыйны савет прыняў адпаведныя рашэнні.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость
Общество

VII Всебелорусского народного собрания

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Наследие героя

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх