Дзеці павінны быць абаронены ад агню!

У перыяд ацяпляльнага сезону ў раёне прадстаўнікамі РАНС і РАУС, райінспекцыі дзяржэнерганагляду, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзела адукацыі райвыканкама, сельскіх Саветаў дэпутатаў працягваюць праводзіцца абследаванні домаўладанняў і кватэр жыхароў раёна з прыняццем адпаведных мер рэагавання.
Для таго, каб папярэдзіць гібель на пажарах дзяцей, сістэматычна праводзяцца прафілактычныя абследаванні ўмоў пражывання непаўналетніх.
У мінулы чацвер “раёнка” прыняла ўдзел у чарговым супрацьпажарным рэйдзе. Рэйдавая група ў саставе намесніка начальніка РАНС Валянціна Лапцева, карэспандэнта газеты Яўгеніі Каранкевіч, прадстаўнікоў раённых цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сацыяльна-педагагічнага цэнтра Валянціны Русецкай і Юліі Міхайлавай, а таксама сацыяльнага педагога СШ №1 Алены Лукашовай наведалі мнагадзетныя сем’і і сем’і, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Першым пунктам наведвання стаў інтэрнат па вул.Гагарына ў жылым мікрараёне ПМК-255. У адным з блокаў насустрач рэйдавай выбег хлопчык дашкольнага ўзросту. Яго маці правяла членаў камісіі па пакоях, разам праверылі электраразеткі, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стан электра- і газаабсталявання. Увагу пажарнага прыцягнулі электрычныя правады, якія тырчалі са сцяны прама над уваходнымі дзвярыма:
— Гэта недапушчальна, відавочнае парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, — гаворыць Валянцін Анатольевіч. — Трэба тэрмінова заціснуць правады спецыяльнымі заціскачкамі і ізаляваць пластмасавым каўпаком.Не падвяргайце жыццё сваіх дзяцей небяспецы. Агонь не даруе нават самых нязначных, на першы погляд, дробязей. А пакуль я выпішу вам прадпісанне на ўхіленне гэтага парушэння і ў хуткім часе чакайце праверкі яго выканання.
У адной з кватэр у гэтым жа мікрараёне рэйдавую разам з маці сустрэлі дачка-старшакласніца і яе маленькая сястрычка. Пакуль камісія праводзіла абследаванне, увагу прыцягнула лістоўка “А вы паклапаціліся аб сваёй бяспецы?”, якая ляжала на канапе — у перыяд ацяпляльнага сезону супрацоўнікі РАНС і іншых адказных службаў актыўна распаўсюджваюць у шматкватрэных дамах і грамадскіх месцах прафілактычныя лістоўкі.
На вочы пажарнага трапіў халадзільнік, а дакладней разетка, у якую ён быў падключаны:
— Карыстацца разеткай у такім стане вельмі небяспечна! Асабліва калі ў кватэры трое дзяцей. — адзначыў ён. — Гэта грубае парушэнне правілаў бяспекі, на жаль, не магу пакінуць гэты факт без увагі, трэба складаць пратакол аб парушэнні, у якасці пакарання вам выносіцца папярэджванне.
— Разумею, што гэта парушэнне, — тлумачыць мнагадзетная маці. — На жаль, не заўсёды хапае сродкаў і часу давесці кватэру да ладу. Разетку абавязкова замяню.
— Мы, са свайго боку, — зазначыў А.В.Лапцеў, — гэта праверым. Будзьце максімальна ўважлівымі і з клопатам стаўцеся да сваіх дачок!
Далей рэйдавая брыгада наведала шэраг мнагадзетных сем’яў, якія пражываюць у новых жылых кааператывах райцэнтра на вуліцы Валадарскага. Намеснік начальніка РАНС адзначыў, што зусім нядаўна іх служба ўжо правярала ўмовы пражывання гэтых сем’яў, але чарговае наведванне не пашкодзіць. З жыхарамі кватэр правялі прафілактычныя гутаркі.
Апошнім пунктам наведвання сталі блокі для сямейнага пражывання ліцэя №15. У адным з блокаў пажарны паспрабаваў праверыць, як працуюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, але яму гэта не ўдалося. У абодвух жылых пакоях яны былі без элементаў сілкавання. Гаспадыня пракаменціравала, што дастала “кроны”, бо апавяшчальнікі часта сігналізавалі і перашкаджалі спаць. Жанчына знайшла элементы сілкавання, уставіла, але тэрмін іх дзеяння закончыўся, і апавяшчальнікі так і не запрацавалі. У гэтым пакоі меліся пэўныя парушэнні пры эксплуатацыі электраправодкі. На заўвагі пажарнага гаспадыня адказвала:
— Шмат год тут жывём і ні разу не было небяспечных сітуацый.
— Не трэба спадзявацца на ўдачу і грэбаваць правіламі пажарнай бяспекі. Агонь памылак не даруе! — падкрэсліў Валянцін Лапцеў.
Падводзячы вынікі рэйду, з сумам даводзіцца канстатаваць, што практычна ва ўсіх наведваемых кватэрах былі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Многія дарослыя без максімальнай сур’ёзнасці ставяцца да гэтага пытання, некаторыя не бяруць на ўвагу, што згодна арт. 159 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, за пакіданне ў небяспецы дзяцей прадугледжана крымінальная адказнасць з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3-х гадоў.
Рэйды, камісійныя абследаванні прадаўжаюцца. Па словах начальніка РАНС Дзмітрыя Рошчына, іх служба ў чарговы раз дойдзе да кожнай сям’і ў раёне, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці: зберагчы дзіцячыя мары ад агню — адна з асноўных задач.
Яўгеніі КАРАНКЕВІЧ.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024