Жанчын галоўнае багацце…

Жанчын галоўнае багацце…

taranovaУ доме Таранавых у Барсуках заўсёды чуецца вясёлы смех і галасы, поўныя любові і радасці. Няма межаў шчасцю ў бацькоў, калі ўсе збіраюцца разам. Асаблівая пашана і павага ў гэтай вялікай сям’і – маці, якая выхавала і дала пуцёўку ў жыццё многім рабятам. Вольга Паўлаўна з’яўляецца прыёмнай маці з 2004 года. За гэты час яна разам з мужам Мікалаем Рыгоравічам, які, дарэчы, працуе трактарыстам у мясцовай гаспадарцы, выхавалі 6 дзяцей, якія пайшлі ў жыццё. З усімі падтрымліваюць цесную сувязь.
У Вольгі Паўлаўны і Мікалая Рыгоравіча двое дарослых родных дзяцей – дачка і сын, падрастаюць трое ўнукаў, малодшаму з якіх усяго тыдзень. Таксама ўзнімаюць настрой і надаюць ім сіл у жыцці удачароная Алёна і прыёмныя Улад і Дзіма. Таранавы не дзеляць дзяцей на “сваіх” і “чужых”: усе для іх – самыя дарагія сэрцу, і за ўсіх яно аднолькава баліць.
Дзеці Таранавых вучацца ў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Хлопцы не сядзяць без справы, яны самаразвіваюцца і адкрытыя ўсяму новаму. Улад займаецца ў спартыўных секцыях, рэгулярна ўдзельнічае і займае прызавыя месцы ў раённых і абласных спаборніцтвах. З апошніх дасягненняў – другое месца ў абласных спаборніцтвах па летняму мнагаборству і трэцяе месца па кулявой стральбе сярод юнакоў 8-11 класаў у праграме круглагадовай спартакіяды школьнікаў. Дзіма, па ўсёй бачнасці, — будучы праграміст: дасканала разбіраецца ў камп’ютары і мае добрую памяць, хутка завучвае вершы. Алёна — творчая дзяўчынка, захапляецца маляваннем і спевамі, актыўна ўдзельнічае ў школьных мерапрыемствах і грамадскім жыцці.
Вельмі важна, адзначае Вольга Паўлаўна, дапамагчы прыёмнаму дзіцяці пазбавіцца страху адзіноты і выхаваць у ім самастойнасць. Яна лічыць, што самае галоўнае ў выхаванні дзяцей — навучыць іх быць чалавечнымі і з павагай ставіцца да іншых людзей. І ў сваім сямейным жыцці яна кіруецца прынцыпамі ўзаемаразумення, цярпення і падтрымкі.
Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024