Темы

Манеты па малюнках юнай кіраўчанкі

Манеты па малюнках юнай кіраўчанкі

sankova-monety
sankova-monety-2sankova-monety-3Яшчэ ў 2014 годзе раённая газета “Кіравец” расказвала аб тым, што прадстаўніца Кіраўшчыны, юная жыхарка аг.Мышкавічы Аляксандра Санькова стала пераможцай адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Дзеці малююць манеты”, які праводзіў Нацыянальны банк Беларусі.

Праходзіў ён сярод рабят, наведваючых установы да-школьнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў чатырох узроставых групах: да 6 гадоў, ад 7 да 9 гадоў, ад 10 да 12 гадоў, ад 13 да 16 гадоў.
Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі тагачасныя выхаванцы дзіцячых ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы на чале са сваім выхавальнікам (зараз загадчык установы) Ж.А.Іваніцкай.
На конкурс было прадстаўлена больш за 400 работ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Журы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнага банка, прафесійныя мастакі, гісторыкі і нумізматы, вызначыла лепшых.
Аляксандра Санькова разам са сваім кіраўніком прадаставіла серыю малюнкаў манет, зробленых фламастэрамі, на якіх былі выявы народных святаў Беларусі.
Пасля падвядзення вынікаў конкурсу Аляксандра разам са сваімі бацькамі была запрошана ў г.Мінск, дзе дзяўчынка з рук старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай атрымала ў падарунак калекцыйную сярэбраную манету, якая была выпушчана ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага мастака Паўла Масленікава, і каштоўныя падарункі.
І вось, праз два гады, у абарачэнне выпусцілі памятныя манеты “Свет вачыма дзяцей. 2016” на падставе работ Аляксандры Саньковай. Увогуле, гэта першы выпадак, калі галоўны банк краіны выдае манету па дзіцячых малюнках.
У абарачэнне выйдуць два віды манет: сярэбраная — наміналам 20 рублёў (925 пробы), тыражом 500 штук і медна-нікелевая — 1 рубель, тыражом 2000 штук. Манеты адчаканены на Літоўскім манетным двары.
У дызайне новай памятнай манеты таксама выкарыстаны кампазіцыі з малюнкаў яшчэ двух рабят, якія прымалі ўдзел у конкурсе Нацбанка.

Последние новости

Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость
Общество

16 июля состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем