Темы

“Джэнтльмены” па п’янай справе

“Джэнтльмены” па п’янай справе

pyanaya-drakaГэтае здарэнне адбылося яшчэ ў сакавіку бягучага года. Цяпер жа, калі расстаўлены ўсе кропкі над “і”, можна паведаміць, да чаго можа давесці ўласная неахайнасць у паводзінах асобных грамадзян, памножаная на ўжыванне спіртнога.
Нехта грамадзянін Д. у Любонічах, седзячы аднойчы на лаўцы каля мясцовага нарыхтоўчага пункта, чакаў адкрыцця магазіна. Раптам зазваніў мабільны тэлефон. Выклікаў на сувязь аднавясковец К., які, даведаўшыся, дзе знаходзіцца Д., настойліва патрабаваў чакаць яго на тым жа месцы для сур’ёзнай размовы. Неўзабаве прама на лаўцы Д. атрымаў нечаканы ўдар збоку ў твар, нават не паспеўшы разгледзець і зразумець, хто ўдарыў і за што. Крыху схамянуўшыся, пацярпеўшы ўбачыў перад сабой нядаўняга тэлефоннага суразмоўцу, які імнуўся ўчыніць з ім далейшыя “разборкі”. А для ўмацавання аргументаў прыхапіў з сабою яшчэ і сябра Б., з якім, як потым высветлілася, для смеласці і “адвагі” добра “прынялі на грудзі”. Зневажаючы грамадскасць (побач знаходзіліся іншыя людзі), маніпуліруючы ўласнай фізічнай перавагай, злаўмыснікі пачалі адкрыта збіваць Д., трапляючы, па чым папала, — у асноўным па галаве і па тулаву. Потым пасля ўрачэбнага агляду ў пацярпеўшага былі зафіксаваны пералом сківіцы і іншыя цялесныя пашкоджанні.
А папярэднічала на першы погляд незразумелым “разборкам” банальнае п’янства. Жонка пацярпеўшага апынулася ў кампаніі К.і Б., з якімі разам выпівала спіртное. У ходзе размовы раптам паскардзілася суразмоўцам, што муж нібыта пабіў яе нядаўна. Так гэта ці не, гісторыя змоўчвае, бо ў праваахоўныя органы жанчына па гэтым факце не звярталася. А вось “джэнтльмены”, абуджаныя ўжытымі градусамі, вырашылі “абараніць гонар дамы” і накіраваліся да Д. “аднаўляць справядлівасць”…
У выніку, не столькі дапамаглі, колькі самі нарваліся на непрыемнасці. Іх дзеянні суд, прыняўшы да ўвагі ўсе абставіны справы, кваліфікаваў як злоснае хуліганства. І атрымаў грамадзянін К. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады і 15 дзён. А яго напарнік Б. прыгавораны да абмежавання волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вось дык “дапамаглі”!..

Мікалай НАЗАРЧУК, намеснік начальніка РАУС.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость