Гучныя перамогі кіраўчанкі Аксаны Салаўёвай


А крыху раней, напачатку верасня Аксана стала чэмпіёнкай краіны на трэку сярод юніёраў. Разам з сяброўкамі па камандзе, таксама былымі выхаванкамі Кіраўскай ДЮСШ Надзеяй Свірковай і Марынай Кучынскай, яна стала пераможцай у каманднай гонцы праследавання.
Сёлета ў Аксаны былі яшчэ важныя старты, дзе яна выступіла вельмі дастойна. На юніёрскім Чэмпіянаце Еўропы кіраўчанка заняла 6-е месца, а на Чэмпіянаце свету стала дзясятай. Наогул, Аксана з’яўляецца зараз “першым колам” — кандыдатам №1 у маладзёжную зборную краіны.
Сяргей КЛІМОВІЧ, старшы трэнер аддзялення веласпорту ДЮСШ.