Темы

Школьнікі адпачнуць і ўмацуюць здароўе

Школьнікі адпачнуць і ўмацуюць здароўе

kanikulyПачынаючы з 31 кастрычніка па 5 лістапада ва ўсіх установах адукацыі раёна будуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем для школьнікаў. Усяго падчас восеньскіх канікулаў аздараўленне пройдуць 200 рабят.
Арганізацыяй вольнага часу хлопчыкаў і дзяўчынак будуць займацца вопытныя педагогі. Штодня ў школах плануецца праводзіць розныя выхаваўчыя, развіваючыя і інтэлектуальна-забаўляльныя мерапрыемствы, цікавыя экскурсіі і сустрэчы. З мэтай прапаганды вядзення здаровага ладу жыцця рабяты будуць гуляць у валейбол, баскетбол, тэніс і інш.
Як і раней, першачарговае права на залічэнне ў лагеры з дзённым знаходжаннем для школьнікаў маюць дзеці-інваліды і дзеці з асаблівасцямі псіхафі-зічнага развіцця, а таксама рабяты з мнагадзетных, няпоўных, малазабяспечаных сем’яў, дзеці-сіроты, і тыя, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным стане або састаіць на рознага роду ўліку.
Для рабят будзе арганізавана трохразовае збалансаванае харчаванне з увядзеннем у рацыён вітаміннай прадукцыі, што разам з фізічнай актыўнасцю і прагулкамі на свежым паветры дазволіць хлопчыкам і дзяўчынкам значна ўмацаваць сваё здароўе.
На аздараўленне рабят, падчас іх знаходжання ў школьных лагерах, са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва будзе зрасходвана 4296 рублёў.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость