Веснавой сяўбе насустрач

Надыход вясны ўсё больш адчувальны, і для аграрыяў усё бліжэй той час, калі будзе дадзены старт пасяўной кампаніі. Да гэтага адказнага перыяду земляробы рыхтаваліся загадзя, каб правесці палявыя работы на належным узроўні.
Аб мерах падрыхтоўкі сельгасарганізацый раёна да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў бягучым годзе — гэтае пытанне было ў ліку асноўных на парадку дня выязнога пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 7 сакавіка на базе АСП ААТ “Бабруйскаграмаш” СВК “Бераснёўскі”. На прыкладзе гэтай гаспадаркі былі абмеркаваны ўсе нюансы падрыхтоўкі да веснавой сяўбы ў цэлым па раёне: пытанні своечасовай і якаснай падрыхтоўкі трактароў, абсталявання, іншай сельгастэхнікі, задзейнічанай на веснавых палявых работах, забяспечанасці насеннным пасяўным матэрыялам, мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, стварэння належных умоў працы і бытавых умоў для механізатараў і іншыя.
На мехдвары сельгасарганізацыі ўдзельнікі пасяджэння агледзелі тэхніку, якая была вы-стаўлена на лінейку гатоўнасці ў парадку чарговасці яе выкарыстання. Каментарыі даваў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі райсельгасхарчу Іван Пігулеўскі. Ён прааналізаваў стан гатоўнасці сельгастэхнікі да палявых работ у гаспадарках раёна на гэты дзень, спыніўшыся на тых, дзе энерганасычаная тэхніка, пасяўныя агрэгаты яшчэ ў рамонце. Пытанне своечасовага яго завяршэння старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў даручыў узяць пад асаблівы кантроль і сканцэнтраваў увагу прысутных кіраўнікоў сельгасарганізацый на тым, што тэхніка, якая будзе задзейнічана на веснавых палявых работах, павінна быць пастаўлена на лінейку гатоўнасці не пазней 15 сакавіка. З 14 па 16 сакавіка ў гаспадарках праводзяцца ўзаемаправеркі.
У ходзе абмеркавання пытання было прынята рашэнне на базе райаграпрамтэхзабеспячэння стварыць да пачатку сяўбы страхавы фонд найбольш запатрабаваных запчастак, для іх набыцця сельгасарганізацыямі будуць пералічаны сродкі згодна наяўных пасяўных плошчаў.
Як адзначыў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Пад’ялоўскі, у гаспадарках раёна пад поўную патрэбу падрыхтавана насенне яравых збожжавых, зернебабовых культур, шматгадовых траў, ільну. Усё насенне кандыцыйнае і адпавядае пасяўному стандарту.
Увага была нададзена пытанню забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі. Згодна рашэння райвыканкама, райсельгасхарчу і сельгасарганізацыям неабходна прыняць меры па нарыхтоўцы пад яравую сяўбу ў гэтым годзе 10,6 тыс. тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, у тым ліку 4,5 тыс.т азотных, 1,7 тыс. т фосфарных і 4,4 тыс. т калійных угнаенняў. Згодна рабочага плана іх унясенне павінна быць праведзена за 14 дзён — неабходнай тэхнікі для гэтага хапае.
Што датычыцца арганікі, яе прадугледжана планам унесці 267 тыс. тон, але, як адзначыў Мікалай Пад’ялоўскі, мяркуецца ўнесці каля 360 тыс. тон — практычна ўсе арганічныя ўгнаенні вывезены на палі.
Для забеспячэння планавай ураджайнасці па збожжаваму кліну ў 50 ц/га і атрымання намалоту ў 91 тыс. тон, падкрэсліў старшыня райвыканкама, неабходна зрабіць запраўку ўгнаеннямі пад патрэбу.
Немалаважная справа — і ўнясенне на ўсіх вызначаных пасяўных плошчах гліфасатутрымліваючых прэпаратаў.
У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ўпраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання неабходна забяспечыць у 2012 годзе правядзенне ўсяго комплексу арганізацыйна-тэхналагічных мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне даведзеных на бягучы год аб’ёмаў вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі.
Вытворчасць у сельгасарганізацыях усіх відаў кармоў (уключаючы летнія зялёныя) ў разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы павінна быць забяспечана ў аб’ёме не менш 37,6 ц к/адз., нарыхтоўка кармоў на стойлавае ўтрыманне — не менш 50,6 ц.к.адз. За кошт строгага захавання тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў удзельная вага травяністых кармоў першага класа павінна скласці не менш 90% ад аб’ёму нарыхтоўкі.
Наступныя задачы, пастаўленыя перад райсельгасхарчам, — забяспечыць нарыхтоўку сельгасарганізацыямі раёна фуражнага збожжа ў агульным аб’ёме 35200 т; удасканаленне структуры пасяўных плошчаў сельгаскультур; стварэнне страхавых фондаў сартавога насення збожжавых і зернебабовых культур ураджаю 2012 года ў агульным аб’ёме 320 тон; правядзенне падсеву шматгадовых траў, залужэння і перазалужэння лугавых угоддзяў, у тым ліку закладкі доўгагадовых культурных пашаў і сяўбы па-жніўных і прамежкавых культур у сельгасарганізацыях у вызначаных аб’ёмах; правядзенне закладкі насеннікаў шматгадовых траў на пло-шчы 960 га, у тым ліку бяспокрыўна злакавых траў — 510 га. Усе ўказаныя аб’ёмы вызначаны канкрэтна па кожнай гаспадарцы.
Тэхніка, задзейнічаная на нарыхтоўцы кармоў, павінна быць на лінейцы гатоўнасці не пазней 10 мая, на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур — да 15 ліпеня 2012 г.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024