Темы

За высокі прафесіяналізм, увагу і чуласць

За  высокі  прафесіяналізм,  увагу  і  чуласць

migraciyaПасля наведвання групы грамадзянства і міграцыі РАУС, станоўчага вырашэння яго канкрэтных праблем грамадзянін Украіны Мікалай Санкоўскі застаўся задаволеным. Ён зрабіў адпаведны запіс у Кнізе заўваг і прапаноў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, у якім выказаў словы ўдзячнасці вядучаму спецыялісту па рэгістру насельніцтва Святлане Назарчук (на здымку — у цэнтры з калегамі Тамарай Рымаравай і Аленай Гурскай) за высокі прафесіяналізм і чуласць да наведвальнікаў, а таксама супрацоўнікам райаддзела, якія з разуменнем паставіліся да вырашэння яго праблем.
Ураджэнец нашай краіны з 1967 года пражываў ва Украіне, а зараз вырашыў вярнуцца на малую радзіму. Мікалай Санкоўскі для далейшага пражывання выбраў в.Збышын нашага раёна. Дзякуючы праяўленай увазе і дапамозе ў афармленні неабходных даведак з боку супрацоўнікаў РАУС у хуткім часе Мікалай Уладзіміравіч стане грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
Па дадзеных групы грамадзянства і міграцыі, у цяперашні час на Кіраўшчыне пражываюць 94 жыхары Украіны. Сёлета на пастаяннае месца жыхарства ў наш раён прыбылі 11 чалавек, уключаючы дзяцей. Асобныя з іх маюць намер атрымаць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, адмовіўшыся ад украінскага.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость