Гімназісты Кіраўска цікава правялі канікулы ў лагеры «Карусель»


Яны займаліся ў аб’яднаннях па інтарэсах “Юны фалькларыст”, “Свет гульняў і развіцця”, “Рухомыя гульні”. Шмат станоўчых эмоцый, бадзёрасці пакінула ў рабят спартландыя “Вясёлыя старты”. Дарэчы, ніхто з яе ўдзельнікаў не застаўся без прыемных падарункаў.
Насычаная і разнастайная праграма аздараўленчага лагера не дазваляла вучням сумаваць. Для іх былі арганізаваны тэматычныя прагулкі, музычныя віктарыны, конкурс чытальнікаў “Залатая пара”, эрудыт-конкурс, падарожжа ў “Горад майстроў», літаратурная віктарына па казках, забавы на свежым паветры, майстэрня “Ачумелыя ручкі” і інш. Яркія і незабыўныя ўражанні пакінула ў рабят забаўляльна-гульнявая праграма “Вясёлыя канікулы”, якую настаўнікі правялі сумесна з работнікамі РДК.
Вучні падчас канікулаў наведалі дзіцячую бібліятэку, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Цэнтр вольнага часу, дзе для іх былі арганізаваны розныя мерапрыемствы.
Акрамя таго, у лагеры вялікая ўвага надавалася асновам бяспекі жыццядзейнасці. У межах прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” прайшоў урок-напамін “Канікулы без дыму і агню”, а таксама занятак-казка “Правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы”, шпацыр-практыкум па правілах дарожнаго руху “Зялёны агеньчык”.
Школьныя канікулы ў рабят, якія наведвалі аздараўленчы лагер “Карусель”, атрымаліся яркімі, цікавымі і насычанымі.
Зоя БАРАНОЎСКАЯ,
намеснік начальніка лагера “Карусель”.