Темы

Паўлавіцкія школьнікі вучацца трапна страляць

Паўлавіцкія школьнікі вучацца трапна страляць

voronich voronichВялікай папулярнасцю ў вучняў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева карыстаецца гурток “Снайпер”, які працуе ад Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Рабяты з ахвотай і спартыўным азартам асвойваюць азы стральбы з пнеўматычнай зброі. Кіруе работай гуртка вось ужо каля дзясятка гадоў выкладчык фізічнай культуры мясцовай навучальнай установы Валерый Вароніч.
Як сапраўдны энтузіяст сваёй справы на працягу прафесійнай дзейнасці, Валерый Іванавіч змог захапіць хлопцаў і дзяўчат рознымі відамі спорту. І тое, што ў Паўлавічах сярод моладзі шмат прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, яго немалая заслуга. Аб многім гавораць і стабільныя высокія рэзультаты прадстаўнікоў школы на круглагадовай раённай спартакіядзе школьнікаў, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Нядаўна, да прыкладу, вучні Паўлавіцкай школы выдатна праявілі сябе на раённым і абласным этапах лёгкаатлетычных спаборніцтваў “Шкаліяда”, а потым абаранялі гонар Магілёўскай вобласці на заключным этапе ў Мінску.
Навыкі ў трапнасці, уменнях засяродзіць увагу, сканцэнтравацца, якія набываюць рабяты на занятках гуртка “Снайпер”, як і ўменні ў іншых відах спорту, не аднойчы спатрэбіліся ім падчас стралковых турніраў. Як вынік — трапныя стрэлы паўлавіцкіх снайпераў у “яблычак” і заслужаныя прызавыя месцы на спаборніцтвах самага рознага ўзроўню.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость