Темы

У ходзе адзінага дня інфармавання жыхароў Кіраўскага раёна

У ходзе адзінага дня інфармавання жыхароў Кіраўскага раёна

crb-info-1crb-info-3crb-info-2Падчас правядзення лістападаўскага Адзінага дня інфармавання ў сустрэчы з калектывам райбальніцы, акрамя інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама, прынялі ўдзел члены групы Магілёўскага аблвыканкама: намеснік начальніка Магілёўскага УУС Аляксандр Сяргееў і першы сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Павел Алекса.

Аляксандр Сяргееў прыбыў з прыемнай місіяй: ён уручыў Падзячны адрас кіраўніцтва УУС медсястры паліклінікі Алене Белаглазавай, сын якой Аляксандр паспяхова служыць у міліцыі — участковым інспектарам Кіраўскага РАУС. Як падкрэсліў госць, традыцыя ўшаноўваць бацькоў супрацоўнікаў у рэгіёнах, калі праходзяць Адзіныя дні інфармавання, трывала замацавалася ў іх упраўленні, а таксама адзначыў ролю сям’і ў выхаванні лепшых чалавечых якасцей. Так, Аляксандр Белаглазаў, закончыўшы Магілёўскі інстытут міліцыі МУС, добрасумленна і адказна нясе службу, зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, праяўляе настойлівасць, прынцыповасць, уважлівы да людзей, што, безумоўна, важна для ўчастковага інспектара. У тым, што сын вырас такім, вялікая заслуга маці Алены Цімафееўны. Яна 28 год працуе ў ЦРБ, і, па водгуках кіраўніцтва, вельмі адказны і прафесійны работнік.
У ходзе сустрэчы Аляксандр Сяргееў праінфармаваў прысутных пра аператыўнае становішча ў вобласці і нашым раёне, зрабіў акцэнт на важных напрамках прафілактычнай работы.
Затым былі разгледжаны тэмы Адзінага дня інфармавання. Асноўную з іх — “Забеспячэнне насельніцтва якасным і даступным жыллём — важны накірунак сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы” асвятліла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Галіна Басак. Яна падкрэсліла, што жыллё — гэта адна з базавых каштоўнасцей, якія забяспечваюць адчуванне эканамічнай стабільнасці і бяспекі, а таксама стымулююць да прадукцыйнай працы. Таму пытанне забеспячэння грамадзян якасным і даступным жыллём знаходзіцца на пастаянным кантролі ў кіраўніцтва нашай дзяржавы.
У Беларусі, працягвала Галіна Басак, жыллёвае будаўніцтва актыўна працягваецца, хаця і ў некалькі меншых аб’ёмах, чым планавалася. Гэта звязана з тым, што на змест, формы і механізмы рэалізацыі жыллёвай палітыкі непасрэдны ўплыў аказваюць макраэканамічныя ўмовы, якія складаюцца ў нашай краіне.
Была звернута асаблівая ўвага на пытанне жыллёвага будаўніцтва на Кіраўшчыне. Так, забяспечанасць жыллём у нашым раёне складае 42,6 м2/чал., па вобласці — 33,1м2/чал., па рэспубліцы — 26,3 м2/чал.
У 2011-2015 гадах у раёне ўведзена ў эксплуатацыю 32459 м2 жылля, у тым ліку: з дзяржпадтрымкай — 10787 м2, з іх па дзяржзаказу — 3752 м2; 256 кватэр агульнай плошчай 15500 м2; 1750 м2 для мнагадзетных сем’яў; 15869 м2 індывідуальных жылых дамоў (каля 49% ад агульнага ўводу ў эксплуатацыю); 718 м2 — за кошт бюджэтных сродкаў.
За кошт сродкаў насельніцтва ўведзена ў эксплуатацыю 13700 м2 (42,2% ад агульнага ўводу жылля).
На будаўніцтва жылля накіравана 99,5 млрд. руб., у тым ліку льготных крэдытаў — 81,5 млрд. руб.
У мінулай пяцігодцы быў пакладзены пачатак будаўніцтву па дзяржаўным заказе і фарміравання фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання.
У цяперашні час у горадзе вядзецца будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома па дзяржзаказу.
У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя павышэння інтарэсу грамадзян да індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Падбіраюцца тэрыторыі пад яго, фарміруецца пералік свабодных зямельных участкаў — інфармацыя аб гэтым размяшчаецца на сайце райвыканкама і стэндах. Дарэчы, у раёне няма чаргі на атрыманне зямельнага ўчастка пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва.
Галіна Басак закранула іншыя аспекты тэмы, у прыватнасці, прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі.
Развіццё жыллёвага будаўніцтва ў нашай рэспубліцы ў 2016-2020 гадах, адзначыла дакладчык, будзе праходзіць у адпаведнасці з агульнай канцэпцыяй развіцця эканомікі краіны, якая прадугледжвае скарачэнне долі бюджэтнага фінансавання і пашырэнне выкарыстання пазабюджэтных крыніц.
У ходзе сустрэчы было абмеркавана пытанне “Датычыцца кожнага…” (да 1 снежня — Сусветнага дня барацьбы са СНІДам), а таксама барацьбы з наркаманіяй.
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Маісеенка праінфармавала аб праводзімай рабоце па прафілактыцы сямейнага насілля, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама правялі сустрэчы ў іншых працоўных калектывах: пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Адамава — у КСУП “Чырвоны баец”, намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Бяляўскай — РАНС, намесніка старшыні райвыканкама Вячаслава Нявінскага — ААТ “ПМК-97 Вадбуд”, кіраўніка спраў райвыканкама Алены Сакадынец — раённым аддзяленні Дэпартамента аховы, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера — МТФ “Пацава Слабада” РАПТЗ і інш. Падчас сустрэч іх удзельнікі мелі магчымасць задаць пытанні на хвалюючыя тэмы.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость