Аптымізм і вера ў свае сілы — крок у будучае

Аптымізм і вера ў свае сілы — крок у будучае

invalБольшасць з нас, асабліва тых, хто не скардзіцца на здароўе, рэдка задумваецца: як адчувае сябе чалавек, якому па волі лёсу давялося спазнаць, што такое жыць са статусам інвалід, з якімі пытаннямі ён сутыкаецца, як іх вырашае, дзе знаходзіць падтрымку. А, між тым, ніхто не застрахаваны ад такой праблемы.
Распрацаваная на Кіраўшчыне сістэма работы з інвалідамі дазваляе чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі вырвацца з замкнёнага кола жыццёвых абставінаў, завесці новыя знаёмствы, знайсці занятак па душы.

55-гадовая кіраўчанка Людміла Захараўна Лазаковіч пасля цяжкага захворвання на нейкі час засталася сам на сам са сваёй праблемай. Падтрымка родных, безумоўна, надавала сіл змагацца і крочыць далей, аднак практычна ўсё жыццё замкнулася ў сценах дома, бо любімую работу спецыяліста па азеляненні ў “Жылкамгасе” давялося пакінуць раней вызначанага тэрміну. Жанчына востра адчула незапатрабаванасць у грамадстве. Вось як сама Людміла Захараўна расказвае пра гэта: “З-за свайго захворвання я доўгі час знаходзілася ў дэпрэсіі. Аднойчы мяне запрасілі наведаць адну з сустрэч, якія пастаянна наладжвае раённая арганізацыя таварыства інвалідаў, аднак я неяк саромелася. Здавалася, што і па ўзросце не падыходжу, і калектыў у таварыстве ўжо вызначыўся, а я буду там лішняй. Запрасілі мяне і ў другі раз, і ў трэці, і так шмат разоў, а я ўсё не адважвалася. А потым неяк сустрэла членаў арганізацыі на вуліцы райцэнтра падчас нейкага свята: вясёлых, з усмешкамі на тварах, з песнямі пад баян. Па ўсім было відаць, што гэта не проста калектыў, а сапраўдная моцная сям’я. Гэта стала штуршком для мяне, і я адважылася прыйсці ў таварыства інвалідаў. Прынялі мяне вельмі добра, з цеплынёй. Стала наведваць заняткі ў творчых аб’яднаннях аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў пры РЦСАН. Тут мяне навучылі рабіць тапіярыі з рознага матэрыялу. Таксама споўнілася мая даўняя мара: хацела падарыць унучцы ляльку цільду, у Цэнтры навучылася яе шыць. Кожны раз бегла ў РЦСАН як на свята, здавалася, каб было ў сутках 25 гадзін, я б іх усе праводзіла там!
Вельмі цікавыя сустрэчы наладжвае раённая арганізацыя інвалідаў: і свята бульбы, і свята песні, і шмат чаго іншага. Таварыства аб’яднала таленавітых і ініцыятыўных людзей, у якіх ёсць чаму павучыцца, і ў першую чаргу, жыццёваму аптымізму.
З душой ставяцца да сваёй работы — няпростай, бо да людзей з абмежаванымі магчымасцямі патрабуецца асаб-лівы падыход, — супрацоўнікі Цэнтра сацабслугоўвання Вольга Бутарава, якую можна назваць душой аддзялення дзённага знаходжання, Алена Хітракова і іншыя. Няма роўных нястомнай энергіі і аптымізму старшыні РА ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Людмілы Лукановіч. Яна — рухаючая сіла нашай арганізацыі!
Я вельмі шчаслівая, што ўсё ж такі рашылася і стала членам таварыства інвалідаў. Хачу падштурхнуць тых, хто яшчэ сум-няваецца, як у свой час я: не саромцеся, не сумнявайцеся: і ў раённай арганізацыі інвалідаў, і ў Цэнтры сацабслугоўвання вас чакае цёплы прыём, новыя знаёмствы, сардэчнасць і неабыякавасць!”.
Ніна Якаўлеўна Бяляўская набыла інваліднасць яшчэ ў маленстве, падчас вайны, аднак гэта не стала перашкодай для працаўладкавання. У Кіраўску яе ведалі як выдатную швачку дамскай верхняй вопраткі быткамбіната, шыла таксама касцюмы. У свой час адно з паліто, пашытае Н.Я.Бяляўскай, атрымала самую высокую адзнаку на выстаўцы верхняй во-праткі ў Магілёве. Было гэта даўно, а зараз будні 77-гадовай жанчыны заняты хатнімі справамі, любіць глядзець тэлеперадачы “Здароўе” і абавязкова “Навіны”: “Трэба ж быць у курсе падзей! Не адставаць ад часу!” — дзеліцца з “раёнкай” Ніна Якаўлеўна.
Кіраўчанка адзначыла, што не адчувае недахопу ўвагі да сябе ад раённай арганізацыі інвалідаў, задаволена, што туды можна звярнуцца не толькі за дапамогай, але і проста, каб пагутарыць з цікавымі людзьмі. А чытачам “раёнкі” пажадала быць больш блізкімі адзін да аднаго, міласэрнымі і цярплівымі.
Надзея Мікалаеўна Шаўцова 20 гадоў узначальвае пярвічку райарганізацыі інвалідаў у Кіраўску. Зараз на ўліку тут — 92 чалавекі. “Я займаюся гэтай справай на грамадскіх пачатках, лічу, што гэтым прыношу карысць, — расказвае На-дзея Мікалаеўна. — Нядаўна адзначыла 75-гадовы юбілей і, як чалавек сталага ўзросту, ведаю, як дорага пенсіянеры, асабліва з абмежаванымі магчымасцямі, цэняць увагу да сябе. Стараюся наведваць сваіх падапечных дома, асабліва тых, хто пазбаўлены магчымасці хадзіць. Разам з Людмілай Лукановіч дапамагаем ім вырашаць праблемныя пытанні. Упэўнена, што людзям, якія выбралі для сябе справу працаваць з інвалідамі, трэба ісці да іх з дабрынёй, з удзячнасцю, бескарысліва, — так імкнуся ставіцца да людзей і я”.
Н.М.Шаўцова доўгі час працавала на Кіраўскім маслазаводзе. Зараз стараецца не заставацца ў баку ад грамадскага жыцця. Сілы і энергію, крыніцу натхнення знаходзіць у малітве, наведвае Свята-Пакроўскі храм, шмат чытае і імкнецца дапамагчы людзям па меры сваіх сіл і магчымасцей, нават добрым словам альбо шчырай усмешкай. Сіл і энергіі жанчына пажадала і чытачам “Кіраўца”, а таксама ўсім сваім падапечным. А яшчэ адзначыла, што ні ў якіх жыццёвых абставінах нельга страчваць аптымізм і трэба верыць у сябе — гэта штуршок у будучае.
Нягледзячы на тое, што каля 20 % насельніцтва свету з’яўляюцца інвалідамі, грамадства ў першую чаргу стварае спрыяльныя ўмовы для здаровых. Аднак кожнаму з нас па сілах аблягчыць жыццё інваліду-суседу, альбо які калісьці працаваў побач з намі ў калектыве, ці проста знаёмаму, трэба толькі не заціскаць свае пачуцці, даваць волю ўнутранай дабрыні і вучыцца неабыякавасці.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх