Темы

Адразу сем дыпломаў прывезлі кіраўскія інтэлектуалы з чарговага турніру.

Адразу сем дыпломаў прывезлі кіраўскія інтэлектуалы з чарговага турніру.

lukashov-v-cdadimУ Жлобіне прайшоў традыцыйны рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў “На ростанях-2016”. Стала ўжо добрай традыцыяй, што практычна ніводныя спаборніцтвы на ўзроўні вобласці і рэспублікі не абыходзяцца без прадстаўніцтва членаў інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” пры Кіраўскім раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У гэты раз удзел у жлобінскім турніры прынялі чатыры нашы каманды: 2 — старэйшага ўзросту і па адной — ювеналы і сярэдняга школьнага ўзросту.

Для ўсіх удзельнікаў былі падрыхтаваны аднолькавыя пытанні і заданні, а вось заліковы багаж ачкоў размяркоўваўся адпаведна ўзроставых катэгорый. Ніводная з каманд — падапечных трэнера Ігара Лукашова — не засталася без месцаў на п’едэстале, прычым большасць — двойчы. Так, каманда “3+2” заняла другое месца ў “Сваёй гульні” і гульні “Што? Дзе? Калі?”, каманда “Ікра з Чайкамі” стала другой у “Што? Дзе? Калі?” і трэцяе — у “Інтэлектуальнай шкатулцы”. “Ліпавыя дзявятачнікі” і “Нягодніцкія дзеці” заваявалі “срэбра” ў “Сваёй гульні”, а апошнія дадалі яшчэ другое месца і ў “Што? Дзе? Калі?”.

Што ж, рэзультаты выглядаюць дваяка. З аднаго боку, сем дыпломаў і прызавых месцаў — выдатны вынік паездкі ў Жлобін. Зноў кіраўскія эрудыты паказалі свой стабільна высокі інтэлектуальны ўзровень. Але ж усе мы так ужо прызвычаіліся да перамог кіраўчан…  І так крыўдна, што “золата” ў кожнай з нашых каманд засталося на ўзроўні “выцягнутай рукі”. І ўсё ж рабяты, безумоўна, малайцы. Так трымаць!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

На здымку: кіраўнік клуба “Эрудыт” Ігар Лукашоў і яго выхаванцы падчас трэніроўкі ў клубе.

Фота аўтара.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость