Темы

Кіраўчанін вызначыўся на конкурсе “Студэнт года”

Кіраўчанін вызначыўся на конкурсе “Студэнт года”

kiril-drozdНаш зямляк Кірыл Дрозд, які зараз вучыцца на другім курсе Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, стаў лепшым па выніках рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года” ў намінацыі «Студент года 2016 ONLINE».

Арганізатарамі конкурсу штогод выступаюць ГА “БРСМ” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага студэнцкага савета моладзі. Гэты праект вельмі папулярны ў студэнцкім асяроддзі.
У фінале “Студэнта года-2016”, які адбыўся ў Мінску, прымалі ўдзел дзевяць прадстаўнікоў розных ВНУ Беларусі. Яны паказалі сябе ў творчых, інтэлектуальных, спартыўных конкурсах. Тут сабраліся дастойныя прэтэндэнты на тытул лепшага студэнта: практычна кожны — прызёр конкурсаў у сваіх альма-матэр і іншых, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця, мае сярэдні бал паспяховасці ад 9 і вышэй.
Пераможцу ў намінацыі «Студент года 2016 ONLINE», якім стаў Кірыл Дрозд, вызначалі карыстальнікі віртуальнай сеткі шляхам галасавання за аўтарскія відэаролікі канкурсантаў на тэму “Я — студэнт!”. Галасаванне праходзіла на канале YouTube «Студент года 2016. Финал» і ў групе «Молодежь Беларуси» социальной сети «ВКонтакте»).
Жыхары нашага раёна ведаюць Кірыла і як актыўнага пашукавіка, гэтай дзейнасцю ён захапіўся яшчэ ў школе: яму ўдалося аднавіць лёсы 85-ці без вестак прапаўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў. Звесткі аб гэтым друкавала раённая газета “Кіравец”, да Кірыла звярталіся за інфармацыяй і дзякавалі родныя тых людзей.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость