Темы

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны кіраўчанін Уладзімір Комар

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны кіраўчанін Уладзімір Комар

komar-medalist28 снежня прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў па даручэнні Прэзідэнта краіны ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды шэрагу прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафе-сіяналізм. Вельмі прыемна, што сярод узнагароджаных медалём “За працоўныя заслугі” і кіраўчанін Уладзімір Комар, трактарыст-машыніст ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Па прыездзе на Кіраўшчыну павіншавалі земляка з высокай адзнакай яго адказнай працы журналісты “раёнкі” і папрасілі падзяліцца ўражаннямі з чытачамі:
— Зразумела, мне і членам маёй сям’і, роднаму калектыву прыемна, што менавіта я трапіў у кагорту працаўнікоў, якія ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Гэта надае ўпэўненасці ў сабе, а сэрца перапаўняе пачуццё гонару. Мой прыклад, спадзяюся, стане стымулам для іншых на стваральную, выніковую працу.
У Палацы Рэспублікі падчас мерапрыемства панавала ўрачыстая атмасфера. У адрас прысутных выказваліся шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу.
Да гэтай узнагароды ішоў не адзін год: у кожную даручаную справу стараўся ўкласці часцінку сябе, выканаць любое заданне на сумленне, радаваўся поспехам роднага калектыву, засмучаўся нягодам. І так з дня ў дзень, з месяца ў месяц. І ніколі не ставіў для сябе мэтай працаваць дзеля ўзнагароды. Заўсёды помніў: зямля — наша карміцелька, і як да яе паставішся, як узорна будзеш выконваць любую работу з агульнага ланцуга, тое і атрымаеш.
Радуюся, што з пачуццём адказнасці ставяцца да справы і мае сыны. Дзмітрый таксама пастаянна ў ліку лепшых механізатараў раёна. Дарэчы, сёлета наш сямейны экіпаж на жніве намалаціў звыш 1000 т збожжа. Мікалай падчас летняга адпачынку прыязджае дадому са Слуцка і працуе камбайнерам у РАПТЗ. Як і я, абодва з дзяцінства прызвычаіліся да тэхнікі, палюбілі хлебаробскую справу, працуюць на заглядзенне.
Зараз я заняты на рамонце сельгастэхнікі. Неабходныя веды атрымаў у свой час падчас вучобы ў БСГА, маю значны вопыт. Кожны раз рамонтная справа патрабуе напружання сіл, строгага захавання тэхнікі бяспекі, працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны.
Не прыкмеціш, як надыдзе вясна, і трэба будзе выводзіць тэхніку ў поле. Упэўнены, што дружнаму і згуртаванаму калектыву райагра-прамтэхзабеспячэння па сіле працаваць эфектыўна. Прыемна, што побач з вопытнымі механізатарамі шчыруе моладзь, уносіць належны ўклад у дасягненне добрых вынікаў. А, значыць, наш раён, Пры-дняпроўскі край, родная Беларусь будуць і надалей стабільна развівацца, працвітаць.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость