На Чыгірынскім вадасховішчы прайшоў першы этап чэмпіянату Беларусі па зімовай лоўлі рыбы

На Чыгірынскім вадасховішчы прайшоў першы этап чэмпіянату Беларусі па зімовай лоўлі рыбы

rybalka-27На Чыгірынскім вадасховішчы ў мінулыя выхадныя прайшоў першы этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па лоўлі рыбы на мармышку з лёду. Спаборніцтвы, арганізаваныя РГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, Беларускай Федэрацыяй рыбалоўнага спорту, якія па ўжо склаўшайся традыцыі адкрываюцца ў Чыгірынцы, адначасова азнаменавалі адкрыццё спартыўнага рыбалоўнага сезону 2017 года.

Нягледзячы на моцны мароз, першы этап чэмпіянату быў прадстаўнічым. Удзел прынялі прафесійныя спартсмены-рыбаловы з розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку і з Магілёўшчыны. За перамогу спрачаліся 7 каманд змашанага саставу, а таксама 2 рыбаловы ў асабістым заліку. Трэба адзначыць, што канкурэнцыя паміж удзельнікамі ужо напачатку праглядалася значная. На чыгірынскім лёдзе сабраліся лепшыя рыбалоўныя сілы краіны: чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў Еўропы і свету. Істотная была для рыбаловаў і матывацыя: па выніках выступленняў на этапах будзе фарміравацца састаў нашай нацянальнай зборнай на сёлетні чэмпіянат свету. Дарэчы, на леташнім, які праходзіў ва ўкраінскім Цярнопалі, наша зборная стала пераможцай.

Пасля двух тураў перамогу святкавала каманда “Фаварыт” (Мінск). Леташнія пераможцы першага этапу каманда “Colmic Ice Fishing” (Мінск-Магілёў, трэнеры — магіляўчане Канстанцін Ціханаў і Юрый Хортаў) стала “сярэбраным” прызёрам. Замкнула прызавую тройку каманда “Traper Belarus” (Мінск-Магілёў). У асабістым заліку пераможцам этапу стаў Аляксей Дз’ячэнка з каманды “Фаварыт”, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Аляксей Юдзянкоў і Аляксей Валічэнка (абодва з каманды “Traper Belarus”).   

 rybalka-26rybalka-2rybalka-3rybalka-4 rybalka-5rybalka-6rybalka-7rybalka-8rybalka-9 rybalka-10 rybalka-11 rybalka-12rybalka-13rybalka-1rybalka-16 rybalka-15 rybalka-14rybalka-17 rybalka-18 rybalka-19 rybalka-20 rybalka-21 rybalka-22rybalka-23 rybalka-25 rybalka-24Больш падрабязна чытайце ў №4 “Кіраўца” за 2017 год.                                                                                                                           

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем