Темы

Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у Кіраўскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях

Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у Кіраўскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях

Проф-РОЧС-5

Сталі ўжо традыцыйнымі Дні адкрытых дзвярэй, наладжваемыя ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях для школьнікаў.  Мерапрыемствы маюць прафарыентацыйны напрамак. Менавіта такое было нядаўна арганізавана для вучняў 6-х, 10-х і 11-х класаў СШ №1 і гімназіі горада.

У якасці выбару далейшага прафесійнага шляху рабятам былі прапанаваны навучальныя ўстановы, звязаныя з дзейнасцю выратавальнікаў. Так, пасля заканчэння сярэдняй школы ў выпускнікоў ёсць магчымасць прадоўжыць вучобу ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння шасці класаў рабятам можна паступаць у ліцэй пры вышэй названай навучальнай установе з далейшай магчымасцю атрымання і вышэйшай адукацыі ў самім універсітэце.

Дарэчы, у нашым раёне ёсць прадстаўнікі, якія паспяхова вучацца ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС РБ. Гэта кіраўчанін Кірыл Дрозд, які летась вызначыўся ў рэспубліканскім конкурсе “Студэнт года” ў намінацыі “Студэнт года-2016 ONLINE”, а таксама Іван Мялешкін з Баравіцы.

З правіламі паступлення, умовамі навучання і пражывання, перспектывамі пры атрыманні прафесіі выратавальніка юных гасцей пазнаёміў інспектар групы ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння РАНС Арцём Марозаў. Школьнікам быў таксама паказаны відэафільм аб установах адукацыі МНС. Акрамя таго рабятам было прадэманстравана практычнае выкарыстанне выратавальнай спецтэхнікі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Проф-РОЧС-1 Проф-РОЧС-2 Проф-РОЧС-3 Проф-РОЧС-4 Проф-РОЧС-6

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость