“Кіравец” — у палаты для ветэранаў
Падчас падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2017 года рэдакцыя раённай газеты правяла дабрачынную акцыю: аформіла падпіску для дзвюх палат для ветэранаў раённай бальніцы.
Зараз нумары “раёнкі” дастаўляюцца ў гэтыя палаты, і пацыенты маюць магчымасць падчас лячэння ва ўстанове аховы здароўя даведвацца аб навінах раёна, знаёміцца з іншымі публікацыямі.
Калі наш фотакарэспандэнт Максім МІКЕШЫН наведаўся ў бальніцу, у адной з палат знаходзілася на лячэнні ветэран Вялікай Айчыннай вайны Людміла Іванаўна Манько, якая выказала ўдзячнасць за прадастаўленую магчымасць атрымліваць і чытаць “Кіравец”.