Темы

12 лютага — 82 гады з дня ўтварэння Кіраўскага раёна

12  лютага — 82 гады з дня ўтварэння Кіраўскага раёна

Дети любят кировщинуКіраўскі раён як адміністрацыйная адзінка быў ўтвораны 12 лютага 1935 года. З гэтага моманту пачаўся яго працоўны і гераічны летапіс, у які ўпісаны слаўныя вехі развіцця Кіраўшчыны.
Раён ганарыцца землякамі — героямі Вялікай Айчыннай вайны. У іх гонар названы вуліцы горада і сельскіх населеных пунктаў, дарослыя і дзеці шануюць памяць аб людзях, якія, не шкадуючы свайго жыцця, здабывалі нашу агульную Перамогу.
Сёння многія кіраўчане добрасумленнай працай, адказным стаўленнем да сваёй справы ўслаўляюць сваю малую радзіму, прымнажаюць яе дабрабыт.
Па шэрагу паказчыкаў сельскагаспадарчай і іншых галін вытворчасці раён штогод займаем лідзіруючыя пазіцыі у вобласці — значная заслуга ў гэтым руплівых працаўнікоў Кіраўшчыны.
У мінулым годзе рады слаўных сыноў сваёй зямлі, чыя плённая праца і асабісты ўклад у дасягненне важкіх паказчыкаў былі ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод, папоўнілі двое нашых землякоў: ордэнам Пашаны адзначаны трактарыст-машыніст ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Мікалай Белакурскі, медалём “За працоўныя заслугі” — трактарыст-машыніст ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Уладзімір Комар.
Сваімі перамогамі ў прадметных алімпіядах і спартыўных спаборніцтвах розных узроўняў праслаўляюць родны раён падрастаючае пакаленне, моладзь.
Кіраўшчына — наш любімы край, яго жыхары сваім добрасумленным стаўленнем да даручанай справы здольныя зрабіць яго самым прыгожым і квітнеючым!
На фота: вучні СШ №1 г.Кіраўска сустракаюць дзень нараджэння раёна.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем