Темы

Воін-афганец Генадзь Барышчык з Кіраўска жадае маладым ваеннаслужачым-землякам ніколі не зведаць жахаў вайны

Воін-афганец Генадзь Барышчык з Кіраўска жадае маладым ваеннаслужачым-землякам ніколі не зведаць жахаў вайны

БорищикЗ кожным годам усё больш аддаляецца ад нас вайна ў Афганістане. Сёлета спаўняецца 28 гадоў з таго дня як апошні савецкі салдат пакінуў распаленую сонцам і палітую крывёю і потам зямлю. Гэтая дата адметная для кожнага з тысяч былых вайскоўцаў, якім было наканавана лёсам выконваць свой інтэрнацыянальны абавязак далёка за межамі былога Савецкага Саюза, ліквідоўваць лакальныя канфлікты ў гарачых кропках планеты. Афган стаў, пэўна, самай гарачай з іх.

Кожны былы салдат-афганец у гэты дзень міжволі успомніць трывожныя моманты армейскай маладосці. Шмат што прыгадае з перажытага і кіраўчанін Генадзь Барышчык. Афганістан увайшоў у яго жыццё ў далёкім ужо 1984-м і “расцягнуўся” больш, чым на 2 гады. Для ўраджэнца Старых Стаўпішчаў армейская служба пачалася ў сталіцы Туркменістана Ашхабадзе, дзе на той час размяшчаўся вучэбны цэнтр падрыхтоўкі ваеннаслужачых. А ўжо праз некалькі месяцаў у саставе калоны вайскоўцаў Генадзь быў накіраваны на месца далейшай службы — у афганскі Файзабад. Тут, у батальёне аховы, салдат з Кіраўшчыны праслужыў ажно 28 месяцаў. Аб’ект, які знаходзіўся пад аховай іх падраздзялення, меў стратэгічнае значэнне: ваенны аэрадром з верталётнай эскадрыльяй, якая тут дыслацыравалася. Напады на яго душманы рабілі перыядычна. Назаўсёды ў памяці былога салдата засталіся тыя трывожныя дні і баі. Ніколі не забудзецца і тое вайсковае братэрства, узаемавыручка баявых сяброў, дзякуючы якім і ўдавалася выжыць на вайне.
Доўгі час Генадзь Барышчык працуе вадзіцелем у “Жылкамгасе”. Працуе шчыра, сумленна выконваючы свае абавязкі. Таксама, як сумленна выконваў і абавязак вайсковы. Напярэдадні памятнай даты 15 лютага Генадзь Аляксандравіч су-стрэўся з курсантамі факультэта ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Антонам Іваніцкім і Максімам Каранкевічам. З цікавасцю юнакі слухалі ўспаміны ветэрана-афганца, якімі ён падзяліўся. А напрыканцы былы воін пажадаў прадстаўнікам маладога пакалення ніколі не зведаць на яве жахі вайны…
На здымку: воін-інтэрнацыяналіст Генадзь Барышчык з курсантамі факультэта ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Антонам Іваніцкім і Максімам Каранкевічам.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость