Темы

Кіраўчанін Раман Цішкоў упэўнена выступіў на этапе Кубка свету па веласпорце ў Лос-Анджэлесе

Кіраўчанін Раман Цішкоў упэўнена выступіў на этапе Кубка свету па веласпорце ў Лос-Анджэлесе

Track World Championships 2015 Paris - All Rights ReservedЗавяршыўся чарговы этап Кубка свету па веласпорце, які праходзіў у амерыканскім Лос-Анджэлесе. Удзел у ім прымаў былы выхаванец Кіраўскай ДЮСШ Раман Цішкоў, якога на сённяшні дзень называюць галоўным мнагаборцам Беларусі.

Задача перад Раманам стаяла няпростая: як мага лепей выступіць у омніўме — мнагаборстве, якой складаецца адразу з чатырох розных гонак, якія пры гэтым усе праходзяць у адзін дзень. Што і казаць, вынослівасць патрэбна жалезная…

Першая гонка — скрэтч — задалася ў Рамана не зусім так, як хацелася б. Фінішаваў наш паўпрэд з 11-м рэзультатам. Затое ў тэмпа-гонцы змог паправіць справы вельмі істотна. Раман выйграў 10 (!) спрынтаў і заняў другое месца. Па-майстэрску прадстаўнік Кіраўшчыны правёў і гонку з выбываннем, замкнуўшы тройку прызёраў. Перад заключнай групавой гонкай Раман Цішкоў ушчыльную наблізіўся да лідараў, уступаючы 8 ачкоў ідучаму на першым месцы паляку і ўсяго толькі 4 — шведу, які размясціўся на трэцяй пазіцыі. Здавалася, адыграць такую мізэрную перавагу не складзе цяжкасцей. Але крыўдны і нечаканы завал падчас апошняй гонкі дня, у які, на жаль, трапіў і Раман, адсунуў беларуса на 8-е месца. Здавалася б, і зусім дастойнае, але ж была магчымасць выступіць лепей…

На наступны дзень адбылася самая, бадай, відовішчная, але і самая экстрымальная гонка, парная — 30-кіламятровы мэдысан з 12-цю прамежкавымі фінішамі. Раман Цішкоў выступаў у пары з земляком-беларусам, пераможцам скрэтча на гэтым жа этапе Кубка свету Яўгенам Каральком. Нашы хлопцы праявілі сябе на высокім узроўні, заняўшы  высокае 5-е месца.

Зараз у агульным заліку Кубка свету ў омніуме Раман займае 17-е месца. Бліжэшыя старты — на Чэмпіянаце свету, да якіх наш велагоншчык актыўна рыхтуецца.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость