Темы

Калектыў Кіраўскай райветстанцыі — зноў лепшы ў Магілёўскай вобласці!

Калектыў Кіраўскай райветстанцыі — зноў лепшы ў Магілёўскай вобласці!

Ветстанция-1 Ветстанция-2Прыемную навіну прынёс апошні зімовы месяц калектыву ВСУ “Кіраўская раённая ветэрынарная станцыя”: па выніках 2016 года ён прызнаны лепшым у вобласці. Калекцыя іх працоўных дасягненняў папоўнілася Кубкам і дыпломам аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Трэба адзначыць, што райветстанцыя апошнія гады дэманструе зайздросную стабільнасць перамог у абласных спаборніцтвах: з 2011 па 2014 гады і 2016 год — першыя месцы, 2015 год — 2 месца.
У чым жа сакрэт такога поспеху? Па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Мікалая Маслава, у першую чаргу — у зла-джанасці калектыву аднадумцаў, людзей, якія да даручанай справы ставяцца з высокай адказнасцю. Ветспецыялісты разумеюць, што вынік іх працы — гэта дасягненні жывёлагадоўчай галіны ў атрыманні малака і мяса.
Немалаважнай складаемай поспеху з’яўляецца выкананне плана прафілактычных мерапрыемстваў, што, у сваю чаргу, садзейнічае захаванню БРЖ ад невытворчага выбыцця ў сельгасарганізацыях раёна.
Як адзначыў у размове Мікалай Маслаў, асноўная задача, якая сёння стаіць перад жывёлаводамі раёна, у тым ліку і перад ветслужбай — работа над аднаўленнем і захаваннем статка. Для гэтага робіцца ўпор на павышэнне эфектыўнасці штучнага асемянення кароў, зніжэнне колькасці мёртванароджаных цялят, павелічэнне працэнта агульнай захаванасці пагалоўя. І гэта ўдаецца: па выніках мінулага года папаўненне грамадскага статка ідзе з “плюсам”.
Ветэрынарнай службай раёна надаецца ўвага прафілактыцы захворванняў жывёлы — як грамадскага статка, так і з асабістых падвор’яў грамадзян. Правядзенне своечасовых і рэгулярных лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў дазволіла знізіць працэнт захворвання жывёлы інфекцыйнымі і інвазійнымі хваробамі. Сумеснымі намаганнямі вет-службы, кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый удалося папярэдзіць узнікненне на жывёлагадоўчых аб’ектах небяспечных масавых хвароб БРЖ. Станоўчы факт — адсутнасць у нашым раёне захворванняў жывёлы на такія небяспечныя хваробы, як туберкулёз, бруцылёз, сібірская язва, класічная чума і рожа.
Па словах Мікалая Маслава, немалаважная заслуга ў штогадовых абласных перамогах райветстанцыі — добрасумленная праца вялікага калектыву ветспецыялістаў гаспадарак раёна. Слоў удзячнасці заслугоўваюць галоўны ветурач ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Ігар Казека, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Іван Макаронак, ветурач СГФ “Чыгірынка” Наталля Філіпава і іншыя.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость