“Шчаслівыя дзеці — радасць для маці”, — лічыць кіраўчанка Марыя Князева

“Шчаслівыя дзеці — радасць для маці”, — лічыць кіраўчанка Марыя Князева

Маци КнязеваМама, маці, матулечка… Хіба ёсць на зямлі слова больш ласкавае, прыгожае і пяшчотнае за гэта! Колькі цеплыні, дабрыні, радасці і любові ў ім.
Быць мамай для кіраўчанкі Марыі Князевай — значыць, любіць сваіх траіх дзяцей, клапаціцца пра іх, ва ўсім дапамагаць, падтрымліваць, падказваць… У сям’і Князевых дзве дачушкі і сынок. Старэйшай Яўгеніі 13 гадоў, Сафіі — 6, а самаму маленькаму — Ільі ўсяго толькі два месяцы. Кожны дзень Марыі распісаны па хвілінах і праходзіць у клопатах аб сваіх любімых дзецях. Калі Марыя расказвае пра іх, яе вочы свецяцца шчырай радасцю.
Надзейным памочнікам для Марыі ва ўсіх справах з’яўляецца муж Эдуард.
Яны абодва заўсёды марылі аб вялікай і дружнай сям’і. Цяпер, калі іх мара ажыццявілася, яны сапраўды шчаслівыя.
Дачушкі растуць паслухмянымі, добрымі, ва ўсім дапамагаюць маці: і ў доме прыбяруць, і браціка дагледзяць, і з матуляй штосьці смачнае прыгатуюць.
Нішто так не радуе жанчыну, як звонкі смех дзяцей, калі яны разам адзначаюць святы ці кудысьці збіраюцца адпачыць.
Маладыя бацькі імкнуцца зрабіць дзяцінства сваіх рабят шчаслівым і незабыўным. Марыя стварае ўтульнасць у доме, песціць малых рознымі прысмакамі. Эдуард, які працуе сталяром, змайстраваў каля дома прыгожую гульнявую пляцоўку з горкай для дзяўчынак. Марыць бацька і аб тым, што хутка маленькі Ілья стане для яго сапраўдным памочнікам ва ўсіх мужчынскіх справах.
Яўгенія і Сафія называюць сваю маму са-май прыгожай, самай добрай і ласкавай у свеце. Сафія майструе для яе вырабы ўласнымі рукамі. Для Яўгеніі мату-ля — лепшая сяброўка. Яны вельмі любяць за кубкам чаю абмеркаваць свае дзявочыя сакрэты.
Князевы робяць усё магчымае, каб вырасціць сваіх дзяцей годнымі людзьмі, прывіваюць ім асновы дабра, справядлівасці, чалавечнасці, вучаць любіць сваю малую радзіму, паважаць старэйшых, шанаваць сваіх бацькоў і адзін аднаго.
Шчасце жанчыны — у мацярынстве, упэўнена Марыя Князева. Быць маці — гэта вялікая радасць і ў той жа час штодзённы клопат. Падарыўшы дзіцяці жыц-цё, маці бярэ адказнасць за яго лёс і будучыню, і яе сэрца заўсёды будзе поўніцца любоўю да сваёй крывіначкі, нягледзячы на гады і адлегласці.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024