Темы

Ушанавалі лепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці

Ушанавалі лепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці

Шупикова+ Шупикова Шупикова-2Напярэдадні Дня жанчын у Магілёўскім аблвыканкаме ўшанавалі лепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці вобласці. Удзельніцамі ўрачыстага прыёму сталі каля 40 жанчын. На мерапрыемстве прысутнічала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Шупікава. Мы папрасілі Галіну Рыгораўну падзяліцца ўражаннямі:

— Усіх жанчын, якія прыехалі на ўрачысты прыём з розных куткоў Прыдняпроўскага краю, вітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Ён адзначыў высокую ролю жанчыны ў грамадстве. Прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва штодзень паўстаюць у самых розных вобразах — партнёраў, сяброў, жонак, матуль. Бяруць на сябе адказныя ўчасткі работы на вытворчасці, дасягаюць пры гэтым высокіх рэзультатаў.

Па словах губернатара вобласці, прыемна, што на Магілёўшчыне павялічваецца колькасць мнагадзетных сем’яў. Сёлета пададзены ўжо чарговыя дакументы на прысваенне ордэнаў Маці жанчынам з нашай вобласці. Гэта дарагога каштуе, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, бо наша маладая дзяржава мае патрэбу ў росце і павелічэнні колькасці насельніцтва.

Сёння няма ніводнай сферы народна-гаспадарчага комплексу, дзе б ні працавалі жанчыны, адзначыў Уладзімір Даманеўскі. Нават у ваенных і ваенізаваных структурах служаць прадстаўніцы цудоўнага полу. Ёсць накірункі, дзе назіраецца пераважнасць жанчын — у першую чаргу, у адукацыі і ахове здароўя. Гэта адказны ўчастак работы, адзначыў губернатар вобласці, бо аддадзеныя тут веды і сілы звязаны з выхаваннем граматнага і здаровага насельніцтва.

Уладзімір Даманеўскі шчыра павіншаваў удзельніц урачыстасцей з надыходзячым святам — Днём жанчын. Сямёра жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей, атрымалі з рук губернатара ордэн Маці. Усім прысутным былі таксама ўручаны кветкі і падарункі. Творчыя калектывы і выканаўцы парадавалі жанчын сваімі выступленнямі.

Фота з сайта http://mogilev-region.gov.by

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость