Темы

Жыліцкі сельгаскаледж: перспектыўныя спецыяльнасці і прастор для творчасці

Жыліцкі сельгаскаледж: перспектыўныя спецыяльнасці і прастор для творчасці


Жила-1 Жила-2 Жила-3 Жила-4Жила-5Жыліцкі сельскагаспадарчы каледж — адна са старэйшых устаноў адукацыі раёна, і яе ўклад у забеспячэнне кадрамі і развіццё народнай гаспадаркі не толькі Кіраўшчыны, але і ўсёй краіны складана пераацаніць. Штогод там падрыхтоўваюць маладых кваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комплексу. У школьнікаў раёна надаўна з’явілася магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца са спецыяльнасцямі каледжа падчас правядзення Дня адкрытых дзвярэй.

У гэты дзень у фае ўстановы разгарнуўся своеасаблівы выставачны комплекс, на якім былі прадстаўлены дасягненні каледжаўцаў у выглядзе ўзнагарод розных узроўняў, навуковых работ выкладчыкаў і курсавых работ вучняў, вырабаў ручной работы і інш.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сельгаскаледжа Сяргей Лапянок.
Ён адзначыў, што гады, праведзеныя тут, для кожнага навучэнца сталі добрай школай жыцця, першай прыступкай на шляху да прафесійнага росту.
Многія аддаюць перавагу менавіта гэтаму каледжу не толькі ў сілу сучаснай папулярнасці на рынку вакансій прафесій сельскагаспадарчага профілю, але і ўдалага месцазнаходжання — непадалёк адразу ад некалькіх раённых цэнтраў, на тэрыторыі старажытнага парка з палацава-паркавым ансамблем. Лепшага прыроднага кутка, схіляючага да стараннай вучобы, разваг, добрай гутаркі, адпачынку і не прыдумаеш.
Для гасцей каледжа была праведзена азнаямленчая экскурсія па яго тэрыторыі, а таксама паказаны творчы канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі адукацыйнай установы.
Паступіць у каледж можна пасля атрымання базавай або сярэдняй адукацыі. Навучанне праводзіцца па наступных накірунках: «Упраўленне ў аграпрамысловым комплексе», «Агранамія», «Садаводства і агароднінаводства», «Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства».
Сярод асноўных пераваг — пры выдатнай вучобе ў выпускнікоў існуе магчымасць паступіць у Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт, Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання адразу на 3-ці курс і працягнуць навучанне там без здачы цэнтрылізаванага тэсціравання, а толькі па выніках субяседвання. Акрамя таго, навучэнцы на бюджэтнай аснове могуць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорый «А» і «В».
Аб’екты сельгаскаледжа размешчаны недалёка адзін ад аднаго і ўяўляюць сабой сапраўдны студэнцкі гарадок, вясёлы і шумны. Тут вялікі навучальны корпус, тры інтэрнаты, актавая, трэнажорная і спартыўная залы, стадыён, вучэбная гаспадарка.
Тэарэтычныя заняткі праводзяцца ў сучасных кабінетах і лабараторыях. Большасць аўдыторый абсталявана тэлевізарамі для прагляду навучальнага матэрыялу, маецца інтэрактыўная дошка і два камп’ютарныя класы. Кабінеты забяспечаны вучэбнай літаратурай, даведнікамі, плакатамі, гербарыямі, калекцыямі і інш.
Навучэнцы каледжа маюць магчымасць карыстацца паслугамі бібліятэкі. Тут — аўтарытэтныя выданні, навукова-даследчыя работы, шырокі спектр неабходнай галіновай, вучэбнай і класічнай літаратуры. Не абходзіцца моладзь без дапамогі бібліятэкі пры напісанні курсавых і дыпломных работ. Акрамя друкаваных выданняў рабяты могуць карыстацца камп’ютарамі з выхадам у інтэрнет. Прасторная плошча чытальнай залы дае магчымасць камфортна працаваць і набываць новыя веды.
Каледж ганарыцца сваім згуртаваным, зладжаным, прафесійна кампетэнтным калектывам. Большасць з педагогаў — вопытныя спецыялісты, са шматгадовым стажам работы ў сістэме адукацыі. Ёсць тут і былыя выпускнікі ўстановы.
Перш чым стаць дыпламаванымі спецыялістамі і адправіцца пакараць вяршыні аграпрамысловай галіны, навучэнцаў чакае цікавае і насычанае жыццё. Па словах намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Анатоля Пенязя, з вялікім поспехам рабяты прымаюць удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства. Хлопцы і дзяўчаты займаюцца вучэбна-доследнай дзейнасцю. У сельгаскаледжы створаны ўмовы для таго, каб кожны навучэнец раскрыў і праявіў свае творчыя здольнасці — функцыянуюць гурткі па інтарэсах, жадаючыя наведваюць заняткі ў Жыліцкай дзіцячай школе мастацтваў.
Вялікая ўвага надаецца прапагандзе і вядзенню здаровага ладу жыцця
— каманды прымаюць
удзел ва ўсіх раённых, абласных спаборніцтвах і прывозяць розныя ўзнагароды, у тым ліку і вышэйшай пробы.
Асаблівы гонар — дзейнасць студэнцкіх атрадаў каледжа.Так, па выніках абласнога конкурсу “Працоўны семестр-2016” у намінацыі “Лепшы сельскагаспадарчы атрад” пераможцам стаў атрад установы, камандзірам якога з’яўляўся навучэнец Аляксандр Іваноў. Атрад з 20-ці чалавек быў задзейнічаны на розных работах у КСУП “Ніва-Барсукі”.
Усе навучэнцы атрымліваюць дастойную стыпендыю і ў выпадку неабходнасці — матэрыяльную дапамогу.
У прыярытэце — падмацаванне тэарэтычных ведаў практычнымі навыкамі. Іх навучэнцы могуць адпрацоўваць на занятках у вучэбнай гаспадарцы, якая ўключае яблыневы сад і парэчкавы, іншыя садовыя і ягадныя культуры.
Пасля атрымання дыплома Жыліцкага сельгаскаледжа яго выпускнікі працаўладкоўваюцца ў фермерскія гаспадаркі, аграгандлёвыя фермы, навукова-даследчыя інстытуты і вопытныя станцыі, перапрацоўчыя прадпрыемствы, цяплічныя камбінаты і іншыя сельскагаспадарчыя аб’яднанні. Тут рыхтуюць па-сапраўднаму прафесіянальныя кадры для вытворчай і арганізацыйна-кадравай дзейнасці адной з самых запатрабаваных галін беларускай эканомікі.
Настасся ЛОГВІНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем