Темы

У Кіраўскім ЗАГСе прайшла ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі нованароджанага

У Кіраўскім ЗАГСе прайшла ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі нованароджанага

ЗАГС-3 ЗАГС-1 ЗАГС-2З нагоды 100-годдзя з дня заснавання органаў ЗАГС аддзелам ЗАГС райвыканкама праводзяцця разнастайныя ўрачыстыя мерапрыемствы і акцыі. Адна з іх пад назвай “Слава жанчыне, якая дае жыццё” была наладжана ў сакавіку: начальнік аддзела Наталля Хахол правяла ўрачыстую цырымонію рэгістрацыі нованароджанага кіраўчаніна Арцёма Вакіра, які з’явіўся на свет 21 лютага 2017 года.
У зале ўрачыстых абрадаў пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці Наталля Хахол уручыла маладой сям’і Наталлі і Аляксандра Вакір. Дзень рэгістрацыі маленькага Арцёма стаў для яго бацькоў сапраўдным святам. Іх малыш стаў уладальнікам свайго першага ў жыцці дзяржаўнага дакумента — пасведчання аб нараджэнні грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Шчаслівыя бацькі атрымалі ад начальніка аддзела ЗАГС памятныя сувеніры і кветкі.
Віншуючы маладых бацькоў з такой знамянальнай падзеяй, Наталля Хахол адначыла, што нараджэнне дзіцяці — гэта падзея не толькі ў маштабе асобнай сям’і, а ўвогуле важная для дзяржавы. Сённяшнія малышы — будучае нашай краіны. Менавіта таму ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага дэмаграфічнай бяспецы, прымаецца шэраг мер па падтрымцы сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці.
Наталля Хахол нагадала бацькам, што імя Арцём з грэчаскай мовы азначае “здаровы”. Яго ўладальнік — добры, адважны, упэўнены і спакойны, добразычлівы і таварыскі чалавек. Яна пажадала, каб маленькі Арцём усё сваё жыццё быў для сваіх родных прадметам гонару і радасці.
У аддзел ЗАГС райвыканкама сям’я Вакір прыходзіць ужо ў другі раз: у красавіку 2014 года тут яны зарэгістравалі свой шлюб. Па словах маладой маці, урачыстая рэгістрацыя маленькага Арцёмкі стане для іх такой жа незабыўнай падзеяй, як і іх з мужам вяселле. Калі малыш падрасце, запэўніла жанчына, яна абавязкова раскажа яму, у якой святочнай атмасферы ён атрымаў свой першы дзяржаўны дакумент.
Дзелячыся сваімі ўражаннямі аб адбыўшымся мерапрыемстве, сям’я Вакір расказала, што марыць аб тым, каб іх Арцём вырас дастойным грамадзянінам сваёй краіны, быў удзячным і паважлівым, а яны, у сваю чаргу, пастараюцца прыкласці для гэтага ўсе намаганні.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость