Темы

Меркаванні дэпутатаў Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў пра Дэкрэт №3

Меркаванні дэпутатаў Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў пра Дэкрэт №3

Налохи по декрету
АртюховаТаццяна Арцюхова, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

— Мне, як дэпутату раённага Савета дэпутатаў, давялося не раз размаўляць з людзьмі, якія апынуліся ў спісе абавязаных уплачваць збор на фінансаванне дзяржрасходаў. І хочацца сказаць, што абсалютная большасць пагаджалася з тым, што ў фінансаванні дзяржаўных расходаў павінны ўдзельнічаць усе працаздольныя грамадзяне. Як паказвае практыка, кіраўчане не спрабуюць пазбегнуць патрабаванняў Дэкрэта №3, а проста не да канца разумеюць прынцып дзеяння дакумента. Наша задача — давесці да ўсіх самую актуальную і падрабязную інфармацыю.
Пераканана, што гэты Дэкрэт дапаможа людзям, не звыклым да працы, прыйсці да думкі, што трэба працаваць і пры гэтым легальна. Бо заробкі «ў канвертах» негатыўна ўплываюць на сацыяльныя выплаты і памер пенсіі.
Як работнік сістэмы адукацыі, я падтрымліваю рашэнне накіроўваць сродкі ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў на патрэбы дзяцей.
Важна, што Дэкрэт №3 прадугледжвае індывідуальны падыход да кожнага асобна ўзятага выпадку. Калі чалавек не мог працаваць па важкай прычыне, напрыклад, з-за цяжкай жыццёвай сітуацыі, будзе вырашацца пытанне аб вызваленні яго ад уплаты збору.
Наша дзяржава выдзяляе вялікую колькасць фінансавых сродкаў на розныя сацыяльныя выплаты. У пэўны момант жыцця, радасны ці сумны, мы можам разлічваць на яе падтрымку, таму ад людзей павінна быць таксама свайго роду аддача.
Няблага, што праведзена работа па ўдакладненні некаторых норм і ўнясенні паправак у Дэкрэт №3. Гэта дае магчымасць на месцах разгледзець становішча кожнага канкрэтнага чалавека, які аказаўся ў цяжкай сітуацыі.
Адзначу, што Дэкрэт №3 падштурхнуў жыхароў нашага раёна, не працаваўшых доўгі час, пайсці ў сектар занятасці і зарэгістравацца. А там гатовы ісці насустрач, прапанаваць рабочае месца або курсы па перападрыхтоўцы.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падрыхтавала пакет прапаноў па ўнясенні змяненняў у Дэкрэт №3, яго адпрацавалі і ўнеслі на разгляд кіраўніцству краіны. Усе прапановы — выключна тая практыка, якая была напрацавана ў ходзе рэалізацыі Дэкрэта №3.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость