Темы

Турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Ядлоўскага на Кіраўшчыне сабраў 10 каманд

Турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Ядлоўскага на Кіраўшчыне сабраў 10 каманд

Прокоп-4 Прокоп-1 Прокоп-2 Прокоп-3Традыцыйны турнір па міні-футболе памяці Аляксандра Ядлоўскага, старт якому быў дадзены ў спартыўнай зале Жыліцкага сельгаскаледжа 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, працягваўся паўтара месяца. Аб тым, як праходзілі спаборніцтвы, расказаў кіраўнік фізічнай культуры Жыліцкага сельгаскаледжа Уладзімір Пракопчык. Сёлета ў ім прынялі ўдзел 10 каманд. Як заўсёды, пяць зборных прадстаўлялі ўстанову адукацыі: па адной з кожнага курса і каманда выкладчыкаў. Акрамя іх выступалі зборныя ДЮСШ, РАУС, РАНС, каманда Паўлавіч, а таксама госці — футбольны клуб  “Саюз-Энерга” з Бабруйска.

Турнір праходзіў па кругавой сістэме, так што кожнай камандзе давялося памерацца  сіламі з усімі сапернікамі. Усяго было згуляна 90 матчаў.

Па выніках усіх сустрэч у паўфіналы трапілі каманды Бабруйска, ДЮСШ, Паўлавіч і навучэнцаў каледжа. У першай гульні спортшколаўцы перайгралі гаспадароў-каледжаўцаў. У другім паядынку бабруйчане ўзялі верх над паўлавіцкімі футбалістамі.

Фінал — “Саюз-энерга” — ДЮСШ — выдаўся напружаным. І ўсё ж госці аказаліся больш трапнымі. Яны змаглі забіць тройчы і не прапусціць і ў выніку заваявалі пераходны кубак.

Усе каманды-прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі, а лепшыя ігракі — каштоўнымі падарункамі.

 

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем