На спаборніцтвах па мнагаборству “Здароўе” ў Кіраўску бліснулі спартыўным запалам жанчыны

На спаборніцтвах па мнагаборству “Здароўе” ў Кіраўску бліснулі спартыўным запалам жанчыны

МногоборьеУ раённых спаборніцтвах па мнагаборству “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу прынялі ўдзел 6 каманд калектываў фізічнай культуры раёна. Аб гэтым рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі “Кіраўца” расказаў старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба раёна Віктар Бялянаў. Сваіх прадстаўнікоў накіравалі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ДЮСШ, ліцэй №15, Жыліцкі сельгаскаледж і цэнтральная райбальніца.

Спаборніцтвы праводзіліся ў пяці ўзроставых групах сярод мужчын і жанчын. У агульнакамандным заліку перамогу святкавала зборная аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, удзельнікі якой у суме набралі 468 балаў. Восем пунктаў ёй уступіла каманда “Рассвета”. Трэцяе месца з 348 баламі занялі спартшколаўцы.

У асабістым заліку шэраг удзельнікаў паказалі высокія рэзультаты, асабліва гэта ўдалося некалькім жанчынам.

Ва ўзроставай катэгорыі 50 гадоў і старэй пераможцай сярод жанчын стала Вера Гаўрылава, якая набрала 49 балаў з 50 магчымых (усе адзнакі — 10 балаў і адна 9 (!)). Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Наталля Букатая і Галіна Фралова. У мужчын перамогу святкаваў Мікалай Галавач з рэзультатам 33 балы. Другі вынік паказаў Фёдар Індзюхін, трэці рэзультат — у Анатоля Клімовіча.

У катэгорыі 40 — 49 гадоў 58 ачкоў з 60 магчымых набрала Алена Яскевіч, якая і стала чэмпіёнкай. Толькі тры балы ёй уступіла Вольга Бутарава. Замкнула тройку прызёраў Ніна Бяляўская. У мужчын такога ж узросту першынстваваў Андрэй Бяляўскі (51 бал). За ім размеркаваліся Міхаіл Міхайлюк і Юрый Дзятлаў.

Сярод жанчын ва ўзросце 30 — 39 гадоў першае месца заняла Настасся Русанава (58 балаў з 60 магчымых). Усяго два балы не хапіла да такога ж выніку Вользе Пішчалінай, якая стала другой. Трэці рэзультат на рахунку Вольгі Макаронак. У мужчын перамога была за Яўгенам Пішчаліным — 52 балы. Другую і трэцюю прыступку п’едэсталу гонару занялі Васіль Цітарэнка і Аляксандр Каранкевіч.

Настасся Панасенка, набраўшы 57 ачкоў з 60 магчымых, першынствавала ва ўзроставай катэгорыі 23 — 29 гадоў. Другі трэці рэзультаты адпаведна паказалі Настасся Габрусь і Алена Лазаковіч. У мужчын гэтай узроставай катэгорыі перамогу атрымаў Максім Хамічэнка (50 балаў). Другое і трэцяе месцы адпаведна заваявалі Віктар Бялянаў і Павел Белахвостаў.

Тройка пераможцаў-жанчын ва ўзроставай катэгорыі 19 — 22 гады выглядае наступным чынам: Марына Чабатар (52 балы), Святлана Каўрыга і Юлія Абрамовіч. Мужчыны на п’едэстале гонару размеркаваліся так: Іван Сімановіч (59 балаў), Сяргей Дрозд і Арцемій Дрозд.

Высокія паказаныя спартыўныя рэзультаты Веры Гаўрылавай, Алены Яскевіч, Настассі Русанавай, Настассі Панасенка адпраўлены ў Магілёў для разгляду на прысваенне нагрудных знакаў “Здароўе і прыгажосць”. Іх прысвойваюць спартсменам-аматарам, якія выканалі нарматывы дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу на 9 і 10 балаў.

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх