Темы

Паўлавіцкія школьнікі настралялі на «срэбра»!

Паўлавіцкія школьнікі настралялі на «срэбра»!

Стрелки ПавловичиУ Магілёве прайшоў абласны чэмпіянат ДАСААФ па стральбе з пнеўматычнай зброі, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Алега Лагуценкі, з удзелам 14 каманд з райцэнтраў, а таксама Магілёва і Бабруйска. Наш раён ужо не першы год прадставілі школьнікі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.

У камплект кожнай каманды ўваходзілі па два юнакі і адной дзяўчыне. Праверка стралкоў на трапнасць была сур’ёзнай: трэба было паразіць 20-цю выстраламі 4 мішэні. Па суме выбітых ачкоў і складваўся агульны рэзультат.

Нервы нашых рабят аказаліся трывалымі. Аляксандр Яновіч заняў першае месца, Дарына Юхноўская паказала трэці вынік. На жаль, толькі Уладзіславу Бураку крышку не хапіла да п’едэсталу гонару: ён заняў чацвёртае месца.

У агульнакамандным заліку спартсмены з Паўлавіч занялі другое месца і былі ўзнагароджаны кубкам адпаведнай ступені. Акрамя таго нашы стралкі заваявалі права абараняць гонар Магілёўшчыны на адным з чатырох этапаў рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем