Темы

Кіраўчанін Вадзім Бокач у саставе нацыянальнай зборнай па пляжным футболе прыняў удзел у прэстыжным міжнародным турніры

Кіраўчанін Вадзім Бокач у саставе нацыянальнай зборнай па пляжным футболе прыняў удзел у прэстыжным міжнародным турніры

Бокач ВадНацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе, адным з ключавых ігракоў з’яўляецца кіраўчанін Вадзім Бокач, прыняла ўдзел у прэстыжным міжнародным турніры ў Санкт-Пецярбургу “Inter CUP-2017”. Акрамя беларускай каманды ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі Расіі і Іспаніі.

У першым матчы беларусы пацярпелі даволі крыўднае паражэнне ад каманды-гаспадыні “Петраградзец” — 1:2. Затое ў наступным паядынку з саратаўскай “Дэльтай” нашы землякі ўпэўнена рэабілітаваліся — 6:3. Складаным выдаўся матч з яшчэ адной піцерскай камандай “FC CITY”. Асноўны час завяршыўся ўнічыю — 4:4. Адзіны мяч у овертайме вырашыў лёс матча на карысць гаспадароў і перакрэсліў для беларусаў перспектыву трапіць у плей-оф.

Магчымасць паспрачацца за 5 месца ў нашай зборнай з’явілася пасля наступнага матча, калі беларусы ў дадатковы час вырвалі перамогу (3:2) у зборнай Расіі (U-23). У далейшыя апаненты нашай камандзе лёс зноў закінуў “крыўдзіцеля” — “Петраградзец”. Матч выйшаў поўнай супрацьлегласцю першай гульні. Пляжнікі з Сінявокай каменя на камені не пакінулі ад піцерцаў — 11:3! Дарэчы, голам вызначыўся ў гэтай сустрэчы і наш абаронца Вадзім Бокач.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость