Темы

Суперважаты Магілёўскай вобласці — з Кіраўска!

Суперважаты Магілёўскай вобласці — з Кіраўска!

ВасковичСтаршая важатая піянерскай дружыны імя А.М.Рабцэвіча СШ №1 Вольга Васковіч стала пераможцай абласнога конкурсу “Суперважаты”, праведзенага ў межах Міжнароднага злёту піянераў, прысвечанага 95-годдзю піянерскага руху.
Гэты конкурс адбыўся ў г.Магілёве, удзел у ім прымалі старшыя важатыя піянерскіх дружын вобласці з ліку педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі без абмежаванняў па ўзросту.
Кіраўскі раён у намінацыі “Адкрыццё года” (з вопытам работы ў піянерскай арганізацыі ад 1 да 3 год) прадстаўляла старшая важатая піянерскай дружыны імя А.М.Рабцэвіча СШ №1 Вольга Васковіч. Абласны этап уключаў пяць конкурсных заданняў: партфоліа “Кейс важатага”, самапрэзентацыя “Імя маё — важаты”, сацыяльная рэклама “Маё
прызванне — запальваць сэрцы”, тэстыраванне “Ступені росту”, мадэльеры сучаснага адзення “Вобраз важатага”. Вольга Лаўрэнцьеўна дастойна выступіла на конкурсе, у якім удзельнічала 11 чалавек, і заваявала дыплом першай ступені.
Пераможца будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу, які пройдзе ў маі.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость